Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Пяча́ць ’уласны знак фізічнай або юрыдычнай асобы; адбітак’ (ТСБМ, Гарэц.), пяча́тка ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’кляймо’ (Нас.); укр., рус.печать, польск.pieczęć, чэш.pečeť, славац.pečať, в.-луж.pječat, серб.-харв.пѐчат, славен.pečát, балг.печа́т, макед.печат, ст.-слав.печать. Прасл.*pečatь, традыцыйна звязваецца з *pek‑ti ’пячы’ і першасным значэннем ’таўро (на скуры жывёлы)’, якое рабілася выпальваннем, літаральна “выпечаны знак”. Паходжанне ад грузінскага bečʼedi ’пячатка’, што ўзыходзіць да славяна-каўказскіх паралеляў Мара (Абаеў, Зб. Младэнаву, 327), патрабуе дадатковага абгрунтавання. Гл. Фасмер, 3, 255; Махэк₂, 441; БЕР, 5, 212; Сной₂, 501; Глухак, 473; Банькоўскі, 2, 547; ЕСУМ, 4, 363–364; ESJSt, 11, 633–634.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пятно́ ’пляма на адзенні’ (ЛА, 3; баран., Сл. ПЗБ), ’радзімка, знак на целе, сіняк’ (віл., воран., Сл. ПЗБ), сюды ж пе́тня (piétnia) ’чырвоная плямка на скуры’ (Варл.), пяцьмо́ ’пляма на адзенні’ (Ян.), пятня́к ’тс’ (лях., Сл. ПЗБ), пя́тнашка ’сіняк’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пятло́ ’ружовае месца на шчацэ’ (ЛА, 3); укр.пʼятно́, петьмо́ ’пляма, знак’, рус.пятно́ ’тс’, польск.piętno, piątno ’таўро, пячатка, кляймо’, балг.петно́, пьекно́ ’пляма; карычневая плямка на скуры ад старасці’. Прасл.*pętьno ’след, знак’ (спачатку ў мове паляўнічых), што ад *pęta (гл. пята́) (Фасмер, 3, 425; БЕР, 5, 203). Паводле Банькоўскага (2, 543–544), толькі ўсходнеславянскае, у іншых мовах — запазычанне з усходнеславянскіх, пра спецыфічнае паходжанне слова, на яго думку, сведчыць рус.гнаться по пятам ’ісці па следу’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́паліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Спаліць, знішчыць агнём, жарам. Пажар выпаліў увесь лес. Сонца выпаліла траву./убезас.ужыв.Бацька некалі меў светлыя вочы і ўсё бачыў, як і кожны здаровы чалавек. Яму выпаліла зрок, калі ён працаваў на заводзе, дзе выплаўлялі медзь.Лынькоў.// Ачысціць абпальваннем. Выпаліць арганічныя прымесі.//перан. Выкараніць, знішчыць бясследна. Памяці аб вас [загінуўшых] з душы маёй ні выпаліць, ні сцерці.Глебка.
2. Прапаліць, выпечы чым‑н. распаленым. Выпаліць дзірку.// Зрабіць распаленым жалезам знак, метку і пад. на паверхні чаго‑н. Выпаліць узор. □ Агонь на крылы маладыя плёснуў І выпаліў нязмыўнае таўро.Пысін.
3.што і ўчым. Кончыць паліць; прапаліць. Раніцай жанчына выпаліла ў печы, прыгатавала снеданне.Федасеенка.
4. Вырабіць абпальваннем. Выпаліць цэглу.
5.Разм. Выстраліць. Рыль.. трошкі адчуваў сябе як бы вінаватым перад дзедам Талашом, што ў яго такі хвацкі карабін, з якога можна выпаліць сем разоў у адзін зах[о]д.Колас.
6.перан.Разм. Нечакана і хутка сказаць што‑н. — Зброя ў цябе ёсць? — ва ўпор выпаліў адзін з паліцэйскіх.М. Ткачоў.Вася адным дыханнем выпаліў свой нядоўгі жыццяпіс.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)