ЕГАРЭ́НКАВА (Галіна Іванаўна) (13.5.1942, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 9.2.1989),
рускі і бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1973). Скончыла Горкаўскі ун-т (1965). Працавала ў Мінскім пед. ін-це, Бел.тэатр.-маст. ін-це, з 1980 у Горкаўскім пед. ін-це. Даследавала рус. класічную л-ру (Ф.Дастаеўскі, Л.Талстой, М.Гогаль, А.Пушкін, М.Салтыкоў-Шчадрын і інш.), бел. прозу (творы А.Адамовіча, Г.Далідовіча, В.Казько, І.Пташнікава, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЬМА́ ПРУТКО́Ў,
калектыўны літ. псеўданім і сатыр. вобраз, створаны ў 1850—60-я г. групай рус. пісьменнікаў, у якую ўваходзілі А.К.Талстой і браты Аляксей, Аляксандр і Уладзімір Жамчужнікавы. Камічны партрэт К.П. намалявалі Аляксей Жамчужнікаў, А.Бейдэман і Л.Лагорыо. Сатыр. творы К.П. (вершы, байкі, літ. пародыі, эпіграмы, афарызмы, камедыі) накіраваны супраць коснасці, кансерватызму, абмежаванасці, тупасці чыноўніцтва, літ. эпігонства. Многія яго выслоўі сталі крылатымі. Творы К.П. публікаваліся ў час. «Искра», «Современник» і інш.
Тв.:
Соч.М., 1982.
Літ.:
Жуков Д. Козьма Прутков и его друзья. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́хтавіца ’гразкае месца на балоце’ (пруж., Яшкін), бу́хтовыца ’тс’ (пруж., Талстой, Геогр., 184), бу́хтавыця ’рэдкая гразь’ (Клім.). Талстой, там жа, звязвае з бел.бухто́рыць ’непамерна ліць вадкасць’. Аднак можна прама звязаць з бухцець ’буркатаць’ (як і бу́хта ’глыбокае месца ў рацэ’). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРГУНО́ВЫ,
рускія жывапісцы-партрэтысты. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Іван Пятровіч Аргуноў (1729—1802), адзін з пачынальнікаў камернага партрэта ў Расіі. Аўтар парадных партрэтаў, у якіх шырока выкарыстаны прыёмы барока (графіні Талстой, Б.П. і А.П.Шарамецевых, усе 1768; невядомай сялянкі, 1784). Яго вучнямі былі А.Ласенка, К.Галавачэўскі, І.Саблуноў. Мікалай Іванавіч Аргуноў (1771 — пасля 1829), сын і вучань І.П.Аргунова. У 1816 атрымаў вольную. З 1818 акад. Пецярбургскай АМ. Напісаў шэраг партрэтаў, у т. л. прыгоннай актрысы П.І.Кавалёвай-Жамчуговай (1802).
Літ.:
Шарандак Н.П. Иван Аргунов: [Альбом]. Л., 1977.
Да арт.Аргуновы. І.П.Аргуноў. Партрэт невядомай сялянкі. 1784.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аплаві́чнік ’сушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу *плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАРА́ВАЎ (Аляксандр Віктаравіч) (20.12. 1878, с.Вял. Матавілаўка Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 23.2.1951),
расійскі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Акад.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1897—1902). У 1902—50 выкладаў у маст.навуч. установах Масквы і Цверы. Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1904; гл.Перасоўнікі), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). Пісаў жанравыя і гіст. кампазіцыі, пейзажы, партрэты. Сярод твораў: «Маці» (1902), «Збор бульбы» (1904), «Л.М.Талстой у сваім кабінеце ў Яснай Паляне» (1909), «Дзекабрысты ў Чыце» (1911), «Пасяджэнне камітэта беднаты» (1920), «На прызыўным пункце» (1926), «У валасным загсе» (1928), «Ленскі расстрэл у 1912 годзе» (1937) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бель ’балоцісты луг, поплаў, нягразкае балота, забалочанае нізкае месца і г. д.’ (усх.-палес., паўн.-зах.бел., гл. Яшкін, Талстой, Геогр., 189–190), таксама бе́лька, польск.biel, biela, bielnik. Лічыцца, што гэта вытворнае ад bělъ ’белы’ (г. зн. першапачаткова ’балота, луг белаватага колеру’). Гл. Машынскі, Uwagi, 2–3; Талстой, Геогр., 189 (там і іншая літ-pa). Параўн. бе́лка2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес.баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур.bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пага́р, погар ’выгарэлае месца на балоце; багна, багністае месца’ (Талстой, Геогр. терм., 198; зах.-палес.). Аддзеяслоўны дэрыват ад пугарэць < гарэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУРЛЮ́К (Давід Давідавіч) (21.7.1882, хутар Семіратоўшчына Лебядзінскага пав. Харкаўскай губ. — 15.1.1967),
рускі паэт і мастак. Адзін з першых рус. футурыстаў (гл.Футурызм), арганізатар групы кубафутурыстаў. У 1902—03 вучыўся ў Мюнхенскай каралеўскай акадэміі (мастацтваў), у 1910—14 — у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1913—14 разам з У.У.Маякоўскім і В.В.Каменскім удзельнічаў у турнэ футурыстаў па Расіі. З 1920 жыў у Японіі, з 1922 — у ЗША, дзе займаўся пераважна мастацтвам. Пачаў друкавацца ў 1899. Аўтар зб-каў вершаў «Хвост, які лысее» (1919), «Вершы і біяграфія. Да 25-годдзя маст.-літ. дзейнасці (1898—1923)» (1924), «1/2 стагоддзя» (1932), «Талстой. Горкі. Паэмы» (1929) і інш., кн. прозы «Па Ціхім акіяне» (1927) і ўспамінаў «Маякоўскі і яго сучаснікі» (1932).