канспіраты́ўны

(лац. conspiratus = тайны)

звязаны з канспірацыяй, тайны, падпольны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

та́йна I сущ., ж. та́йна

та́йна II нареч. та́йно; негла́сно; см. та́йны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

backdoor [ˈbækdɔ:] adj. закулі́сны, та́йны, патае́мны; несумле́нны, хі́тры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

clandestine [klænˈdestɪn] adj. fml тае́мны, та́йны, скры́тны; нелега́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

павыпы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпытаць усё, многае. Павыпытваць тайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усёве́данне, ‑я, н.

Кніжн. Веданне ўсяго, здольнасць пранікнуць ва ўсе тайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1 знач.).

Падсадзіць правакатара.

2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай.

П. вайны.

|| прым. правака́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВАЕ́ННАЯ ТА́ЙНА,

звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці са спец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр. сіл.

т. 3, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

масо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (разм.).

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

Сабрацца на масоўку.

2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

Артыст, заняты ў масоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эзатэры́чны, ‑ая, ‑ае.

Тайны, зразумелы толькі для азнаёмленых; проціл. экзатэрычны. Эзатэрычнае значэнне абраду.

[Ад грэч. esōterikos — унутраны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)