Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень 1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ТА́ЙСКІЯ МО́ВЫ,

сям’я моў, пашыраных на п-ве Індакітай і ў прылеглых раёнах Паўд. Кітая. Займаюць прамежкавае становішча паміж кітайска-тыбецкімі мовамі і аўстранезійскімі мовамі. Падзяляюцца на 3 групы: паўд.-зах. (мовы тайская, лаоская, шанская, ахом, юан, кхын і інш.), цэнтр. (тай, нунг, паўд. чжуанскія дыялекты), паўн. (буй, паўн. чжуанскія дыялекты). Да Т.м. прымыкаюць кадайскія мовы (лі, лакуа, лаці, гэлао), дун-шуйскія мовы (дун, шун, ман, тхен) і інш. Усе Т.м. тыпалагічна падобныя. Ім уласцівы ізалюючы лад, фаналагічная і сінтакс. блізкасць, супадзенне марфемы са складам, адсутнасць словазмянення, коранескладанне. Пісьменнасць бярэ пачатак (помнікі з канца 13 ст.) ад інд. пісьма. Выкарыстоўваецца таксама іерагліфіка і лацінка.

Літ.:

Морев Л.Н., Плам Ю.Я. Фомичева М.Ф. Тайский язык. М., 1961.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 15, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Важда́й ’той, хто водзіць коні’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ст.-рус. *vož‑a‑ti ’вадзіць’ (гл. Шанскі, 1, В, 128), суфікс ‑тай (як у гультай, ратай, рус. ходатай) з асіміляцыйным азванчэннем суфіксальнага ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пособница памага́тая, -тай ж.; супо́льніца, -цы ж.; саўдзе́льніца, -цы ж.; хаўру́сніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

привере́дница перабо́рлівая, -вай ж.; нараві́стая, -тай ж.; капры́зная, -най ж.; капры́злівая, -вай ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

І́МПУЛЬС, колькасць руху, вектарная велічыня, роўная для часціцы здабытку масы на скорасць яе руху; мера механічнага руху цела. І. часціцы p→ = m v→ , дзе m — маса і v→ — скорасць часціцы. Адзінка І. ў СІ — кілаграм-метр за секунду (кг∙м/с).

І. механічнай сістэмы p→ роўны вектарнай суме І. ўсіх часціц (матэрыяльных пунктаў) сістэмы: p→ = ∑ k p→ k = ∑ mk v→ k , дзе p→ k = mk v→ k І. k-тай часціцы. Змена І. сістэмы адбываецца пад дзеяннем знешніх сіл і вызначаецца асноўным законам дынамікі: dp→ / dt = ∑ F→ k (гл. Ньютана законы механікі). Пры адсутнасці знешніх уздзеянняў І. сістэмы застаецца пастаянным (закон захавання І.). І. разам з энергіяй і момантам імпульсу — фундаментальныя велічыні, якія характарызуюць фіз. сістэмы, у т. л. эл.-магн., гравітацыйныя і інш. палі.

т. 7, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адмата́ць сов. отмота́ть;

а. бінт — отмота́ть бинт;

~та́й мне крыху́ ні́так — отмота́й мне немно́го ни́ток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успе́ние ср., церк.

1. (смерть) смерць, род. сме́рці ж.;

2. (церковный праздник) Прачы́стая, -тай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подру́чница (выполняющая подсобную работу) падру́чная, -най ж., спадру́чная, -най ж.; (помогающая) памага́тая, -тай ж.; (помощница) памо́чніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарма́та ж. ору́дие ср.; пу́шка;

◊ ~тай не праб’е́ш — пу́шкой не прошибёшь;

страля́ць з гарма́т па вераб’я́х — стреля́ть из пу́шек по воробья́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)