Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка.Кулакоўскі.За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка!Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́шкаIж. (действие) су́шка;
с. тытуню́ — су́шка табака́
су́шкаIIж. (маленькая сухая баранка) су́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Таба́чны сук ’першы ад зямлі сук на лісцевых дрэвах’ (навагр., Нар. лекс.). Параўн. рус.таба́чные су́чья ’ніжнія сукі, якія, гніючы, псуюць дрэва’ (Даль). Відаць, да табака (гл.), аднак матывацыя не зусім празрыстая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табацёр ’пасудзіна, у якой расціралі табаку для нюхання’, ’чалавек, што расціраў табаку’ (Нік. Очерки). У выніку гаплалогіі з табака і церці (гл.), магчыма, пад уплывам наступнага слова (гл.), народнаэтымалагічна збліжана з макацёр, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАДЗІ́ЛА (Melittis),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашырана ў Еўропе. На Беларусі К. сармацкае (M. sarmatica). Нар. назвы: бальсан, лясная табака. Усходняя мяжа пашырэння праходзіць па Беларусі. Трапляецца на ПдЗ і З: у Маларыцкім, Камянецкім, Ваўкавыскім, Лельчыцкім і Мазырскім р-нах, Белавежскай пушчы. Расце групамі і асобнымі экз. ў мяшаных і шыракалістых лясах, вырошчваецца ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН. Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным апушаным духмяным сцяблом выш. 20—80 см. Лісце супраціўнае, чаранковае, з шырокай яйцападобнай пласцінай. Кветкі буйныя, двухгубыя, бела-ружовыя або бэзаватыя з моцным мядовым пахам, у пазухах верхняга лісця. Плод — арэшак. Цвіце ў маі—чэрвені. Лек. (гіпатэнзіўны, мачагонны, вяжучы, ранагаючы сродак), меданосная і дэкар. расліна.