1. Пладовае дрэва або куст з салодкімі сінявата-чорнымі пладамі, якое з’яўляецца натуральным гібрыдам цёрна і слівы.
2. Плод гэтага дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКВАМАРЫ́Н (ад лац. agua marina марская вада),
мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сінявата-зялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзяна-кварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША, Мадагаскар, Індыя, Украіна). Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́НІЯ (ад грэч. agōnia барацьба),
згасанне асн. жыццёвых працэсаў у перыяд, які папярэднічае смерці. Суправаджаецца стратай свядомасці, парушэннем дыхання, згасаннем адчувальнасці, рэзкім спадам сардэчнай дзейнасці, памутненнем рагавіцы вока, сінявата-барвовым адценнем скуры. Працягласць агоніі — некалькі мінут, гадзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rábenschwarza вараны́, сінява́та-чо́рны, чо́рны як смоль
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
цынк
(ням. Zink)
хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛО́ЦМАН (Naucrates ductor),
рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрытых трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Невял. групамі звычайна трымаецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сінімі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аквамары́н
(лац. aqua marina = марская вада)
мінерал, разнавіднасць берылу, каштоўны празрысты камень сінявата-зялёнага або блакітнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус.во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус.во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАВО́КІ НЫРЭ́Ц (Aythya nyroca),
птушка сямейства качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі бывае на пралёце, гняздуецца рэдка ў паўд.ч. рэспублікі. Жыве на вадаёмах з зараснікамі. Нар. назва чарнушка.
Маса да 650 г. Апярэнне зверху рыжавата-карычневае, спіна і надхвосце амаль чорныя. Бруха, падхвосце і люстэрка на крылах белыя. Радужына вока ў самца белая або шаравата-белая (адсюль назва). Дзюба сінявата-чорная. Корміцца расліннасцю, малюскамі, ракападобнымі, лічынкамі водных насякомых. Аб’ект палявання.