раздзел семіётыкі, які вывучае сінтаксіс розных знакавых сістэм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАГАЎЦО́Ў Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец і паэт.Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1999). Д-рфілал.н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1973). Настаўнічаў. З 1978 у Магілёўскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладання бел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т. л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЙСІК (англ. basic),
мова праграмавання высокага ўзроўню, якая арыентавана на дыялогавую работу з ЭВМ. Уваходзіць у склад матэм. забеспячэння большасці мікраЭВМ. Прызначаны для складання праграм рашэння навук.-тэхн. задач. Мае просты сінтаксіс, што забяспечвае выкарыстанне яго непрафесійнымі праграмістамі — інжынерамі, вучонымі, студэнтамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСКО́СНАЯ МО́ВА,
спосаб перадачы чужога выказвання, пры якім не захоўваюцца яго грамат., лексічныя і стылістычныя асаблівасці. Складаецца са слоў апавядальніка і чужога выказвання, якія афармляюцца не як самаст.сінтакс. структуры, а аб’ядноўваюцца падпарадкавальнай сувяззю ў адзін сказ. Словы аўтара падаюцца ў гал. частцы сказа, чужое выказванне — як даданы дапаўняльны, дзейнікавы ці азначальны сказ. Часткі складанага сказа злучаюцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў «што», «быццам», «каб».
Пры перадачы чужога выказвання спосабам У.м. замяняецца суб’ектна-аб’ектны і мадальны аспект чужой мовы: адбываюцца адпаведныя замены асабовых форм дзеяслова, асабовых і прыналежных займеннікаў з арыентацыяй на апавядальніка, але часавы план чужога выказвання захоўваецца [Марыля сказала: «Я абавязкова заўтра прынясу гэту кнігу» (прамая мова), Марыля сказала, што яна абавязкова заўтра прынясе гэту кнігу (У.м.)]. Пытальныя сказы прамой мовы афармляюцца ва У.м. як ускосныя пытанні і далучаюцца да слоў аўтара пры дапамозе пытальных займеннікаў, прыслоўяў і часціцы «ці» У.м. менш эмацыянальная, чым прамая і няўласна-прамая мова. Яна больш уласціва афіц. дзелавому і навук. стылям.
Літ.:
Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎСКІ Віктар Іванавіч (18.1.1900, Мінск — 26.12.1982),
рускі мовазнавец. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1958), д-рфілал.н. (1950), праф. (1930).Замежны чл. Германскай АН у Берліне (1969), чл.-кар. Акадэміі навук і л-ры ў Майнцы (ФРГ, 1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1930—50 у Магілёўскім, Наўгародскім, Яраслаўскім і інш.пед. ін-тах, Львоўскім ун-це. З 1950 у Ін-це мовазнаўства АНСССР (у 1954—60 дырэктар), з 1960 у Ін-це рус. мовы АНСССР. Даследаваў стараж.-рус. пісьменства, гіст. граматыку, параўнальна-гіст.сінтаксіс і дыялекталогію ўсх.-слав. моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу. За даследаванне і публікацыю наўгародскіх берасцяных грамат Дзярж. прэмія СССР 1970. У 1930-я г. выступаў па пытаннях рэформы бел. правапісу. Аўтар манаграфіі «Сінтаксіс казак: Руска-беларускія паралелі» (1981), навук.-біягр. артыкула пра акад. Я.Ф.Карскага, рэдактар яго твораў «Беларусы» (вып. 1—3, 2-е выд., 1955—56) і «Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах» (1962).
Літ.:
Список печатных трудов В.Н.Борковского // Проблемы истории и диалектологии славянских языков. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТАЎНЫ́Я СЛО́ВЫ,
сінтаксічныя адзінкі, якія ўводзяцца ў сказ для ўдакладнення, паяснення выказанай у ім думкі або перадачы розных дадатковых звестак, заўваг, паведамленняў.
У.с. і словазлучэнні размяшчаюцца, як правіла, у сярэдзіне або канцы сказа за тымі словамі, якія яны паясняюць ці ўдакладняюць. Уводзяцца ў сказ бяззлучнікавым спосабам. зрэдку пры дапамозе злучнікаў: «Практыка паказвае, што байка прыхільна сустракаецца чытачом (і слухачом) і стварае належны эфект» (К.Крапіва). У адрозненне ад пабочных слоў У.с. не выражаюць суб’ектыўна-мадальных значэнняў і звязаны са зместам выказвання ўсяго сказа. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў розных жанрах маст. л-ры, дзе выражаюць шматлікія сэнсавыя адценні: удакладняльна-акалічнасныя — «Пачула трывожнае вуха нечыя крокі (у сне ці праз сон)» (П.Глебка); няпэўна-ўдакладняльныя — «Яны (ці не ў Капылі) на завод быка купілі» (К.Крапіва); удакладняльна-азначальныя — «Гэтае месца (востраў, акружаны з розных бакоў балотам) яму спадабалася» (М.Лынькоў) і інш.
Літ.:
Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1964;
Граматыка беларускай мовы. Т. 2. Сінтаксіс. Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎНЕ́ВІЧ Міхаіл Станіслававіч (н. 25.3.1922, в. Кліны Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Засл. настаўнік Беларусі (1972). Д-рфілал.н. (1982), праф. (1984). Скончыў магілёўскія настаўніцкі (1945) і пед. (1947) ін-ты. З 1952 у Бел.пед. ун-це (у 1982—93 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел.літ. мовы, праблемы сінтаксічнай сінанімікі. Аўтар прац «Суадносныя прыназоўнікавыя канструкцыі і асаблівасці іх ужывання ў беларускай і рускай мовах» (1960), «Канструкцыі з прыназоўнікам за ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1961), «Ужыванне прыназоўніка па ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (1965), сааўтар навуч. дапаможнікаў «Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы» (3-е выд. 1987), «Беларуская мова» (1991), «Сучасная беларуская мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія» (3-е выд. 1993), «Сучасная беларуская мова. Марфалогія» (1997), «Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў» (3-е выд. 1997), «Сучасная беларуская мова: Кантрольныя працы» (2000), школьных падручнікаў па бел. мове для 6—9 класаў (1963—95) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: (Прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі з прасторавым значэннем). Мн., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
1. Сукупнасць правіл пабудовы слова і сказа, уласцівых якой‑н. мове. // Вучэбная або даведачная кніга, у якой сфармуляваны гэтыя правілы. Школьная граматыка. Нарматыўная граматыка.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае будову слова і сказа ў мове і адпаведна гэтаму падзяляецца на марфалогію і сінтаксіс. Агульная граматыка. Параўнальная граматыка. Гістарычная граматыка.
[Грэч. grammatikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТАЛО́ГІКА (ад мета... + логіка),
галіна логікі, у якой сродкамі метатэорыі вывучаюцца будова і ўласцівасці розных фармальна-лагічных сістэм і логікі ў цэлым. Узнікла ў сувязі з даследаваннямі асноў дэдуктыўных навук (асабліва матэматыкі). У вузкім сэнсе М. ўключае 3 часткі: лагічны сінтаксіс (гл.Сінтаксіс у логіцы), у якім даследуюцца структурныя ўласцівасці фармальных тэорый, правілы пабудовы і пераўтварэння выразаў, што прыняты ў розных сістэмах злічэння; семантыка лагічная, у якой вывучаюцца сэнс і значэнне выразаў мовы і правілы інтэрпрэтацыі лагічных злічэнняў; лагічная прагматыка, што раскрывае спосабы і шляхі практычнага выкарыстання суб’ектамі фармальных тэорый. У шырокім сэнсе да М. адносяць усе патрабаванні да пабудовы фармальных сістэм (гл.Фармалізацыя) і ўжывання аксіяматычнага метаду, агульныя правілы дэдукцыі, вываду і доказу, тэорый вызначальнасці паняццяў, мадэлей, сапраўднасці ў фармалізаваных мовах і інш. У рамках М. вывучаюцца таксама праблемы ўзаемаадносін паміж т.зв. экстэнсіянальнымі і інтэнсіянальнымі мовамі (гл.Семіётыка), сэнсавыя адносіны і псіхал. аспекты звычайных змястоўных разважанняў, пытанні мадэліравання інтэлектуальнай дзейнасці чалавека. Ідэі і метады М. выкарыстоўваюць таксама ў даследаваннях законаў разважання, у прыродазнаўчых тэорыях. Праблемы М. распрацоўваюцца ў творах Г.Фрэге, Д.Гільберта, К.Гёдэля, А.Тарскага, А.Чорча, Р.Карнапа, П.С.Новікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫГЕ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгейская група чэркескай падгрупы), блізкая да кабардзінскай мовы. Пашырана ў Адыгеі, а таксама ў Лазараўскім і Туапсінскім р-нах Краснадарскага краю. Мае 4 дыялекты: абадзехскі, бжэдугскі, тэміргойскі (аснова літаратурнай мовы) і шапсугскі.
Паводле ладу аглюцінатыўная мова з рысамі полісінтэтызму. Фанетыка характарызуецца багатай сістэмай зычных (да 70 фанем) і простай — галосных (2 фанемы), сінтаксіс — наяўнасцю эргатыўнай канструкцыі. Пісьменства створана ў 1918 на аснове араб., у 1927 — лац., у 1938 — рус. графікі.