Stultitia est venatum ducere invitas canes

Неразумна весці сабак на паляванне сілком.

Неразумно вести собак на охоту силой.

Гл.: Bos...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

каршэ́нь, ‑шня, м.

Разм.

1. Карак. Назаўтра летуна з машынай адшукалі і, даўшы ў каршэнь, прагналі. Корбан. // Частка адзення, якая прылягае да карка. [Паліцэйскі] ужо сілком цягнуў хлопца, схапіўшы яго за каршэнь. Лынькоў.

2. Удар, кухталь. Надаваць каршнёў.

•••

Гнаць у каршэнь гл. гнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

станаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і ставіць (у 1–4, 8, 9, 12 і 14 знач.). [Жанчына] то сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік. Пестрак. [Даніла:] — А я ўжо, мабыць, з год не бачыў нашых старшыняў. Без нас становяць, без нас здымаюць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злава́ць, злую, злуеш, злуе; злуём, злуяце; незак.

1. каго-што. Выклікаць, абуджаць злосць у каго‑н. Мяне.. асабліва злавала чамусьці прысутнасць дзяўчыны. Карпюк. Лёдзя села за стол і, каб не злаваць бацьку, узялася сілком есці. Карпаў.

2. Тое, што і злавацца. [Таня] злавала на дзяўчат, калі тыя пачыналі размаўляць, не вытрымліваючы маўчання. Шахавец. Бурліць вадаспад, злуе, успенены злосцю, імчыцца па каменных глыбах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаргані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не належыць да расліннага або жывёльнага свету, характарызуецца адсутнасцю жыццёвых працэсаў; нежывы. Неарганічныя рэчывы. Неарганічная прырода. // Які складаецца з рэчываў, што не належаць да расліннага або жывёльнага свету. Неарганічныя ўгнаенні.

2. перан. Які не ўваходзіць натуральна ў стыль, твор і інш. Разбіўка нашых вершаў на сечаныя радкі ішла сілком, была неарганічнай. Скрыган.

•••

Неарганічная хімія гл. хімія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́ліць ‘прымушаць’ (Нас., Кас.), ‘адольваць, натужвацца’ (Сцяшк. Сл.), сі́ліцца ‘тужыцца, напружвацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сі́лець ‘дужаць’ (Ян.), ст.-бел. силити ‘прымушаць’: питье жь закону не силѧть (Альтбаўэр). Вытворнае ад сі́ла (гл.), параўн. сілава́ць ‘сілком прымушаць рабіць’ (Ласт., Ян., ТС).

Сілі́ць 1 ‘падмацоўваць сілы ежай’, сілі́цца ‘падмацоўвацца ежай’ (Нас., Шымк. Собр.). Да сі́ла (гл.).

Сілі́ць 2 ‘душыць’, сі́ліцца ‘душыцца’, ‘вешацца’ (ТС). Да сіло́ ‘пятля’ (гл.), параўн. укр. сили́ти ‘завязваць вузлом’; развіццё семантыкі таксама пад уплывам сіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przemoc

ж. насілле, гвалт;

używać ~y — ужываць насілле;

~ą — сілаю, сілком; гвалтам;

wdarł się na salę ~ą — ён уварваўся ў залу гвалтам (сілаю)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

упы́нак, ‑нку, м.

Разм. Спакой. Дома ён не знаходзіў упынку. Маці адчувала прычыну і сілком пачала выпраўляць Аляксея на вячэрнія пагулянкі. Пальчэўскі. Памяць! Ні ўпынку, ні прыпынку ёй. Сабаленка.

•••

Без упынку — не перастаючы, не сціхаючы, не абмяжоўваючы сябе. Хтосьці без упынку балесна енчыць і стогне. Мядзёлка. Ліна балбатала без упынку. «Маладосць».

Няма (не мець) упынку — нельга стрымаць, спыніць. [Крывіцкі:] — Няма ўпынку на хлопцаў, усюды яны ўлезуць. Лобан. Ціха. Толькі лье і лье дождж, няма на яго сёння ўпынку. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bos ad aquam tractus non vult potare coactus

Гані вала хоць да ракі ‒ сілаю/сілком ваду піць не будзе.

Гони вола хоть к реке ‒ насильно воду пить не будет.

бел. Сілай калодзезь капаць ‒ вады не піць.

рус. И лошадка в хомуте везёт по могуте. Через силу и конь не ступит. Силою не многого добьёшься. Добром большего добьёшься, чем силой.

фр. Tout par amour rien par force (Всё любовью, и ничего силой). On peut mener un âne a l’eau mais on ne peut pas le faire boire (Можно привести осла к воде, но нельзя его заставить пить).

англ. You can take a horse to the water but you cannot make him drink (Можно привести коня к воде, но пить его не заставишь).

нем. Kraft allein tut’s nicht (Одна сила ничего не сделает).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)