Месца, дзе стаяў замак. На вялікім замчышчы, дзе калісьці стаяў сярэдневяковы замак, узвышаюцца дзве напаўразбураныя высокія вежы, ад якіх дыхае сівой мінуўшчынай.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аскеты́зм, ‑у, м.
1. Рэлігійна-этычнае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне патрэб чалавека і «ўсмерчанне плоці» для дасягнення маральнай дасканаласці. Сярэдневяковы аскетызм.
2. Крайняе ўстрыманне, адказ ад жыццёвых даброт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арбале́т
(фр. arbalète)
сярэдневяковы ўдасканалены лук з прыкладам, самастрэл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛІКА́НТЭ (Alicante),
горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Валенсія. Адм. цэнтр правінцыі Алікантэ. 268 тыс.ж. (1990). Порт на Міжземным м. Лёгкая і харч.прам-сць. Цэнтр раёна субтрапічнага пладаводства (вінаградарства і інш.). Кліматычны курорт. Сярэдневяковы замак Санта-Барбара, ратуша і інш.арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Middle Ages
сярэдняве́чча n., сярэ́днія вякі́, сярэдневяко́ўе n.
of the Middle Ages — сярэдняве́чны, сярэдневяко́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трубаду́р ‘сярэдневяковы паэт-пясняр’, ‘той, хто ўслаўляе каго- ці што-небудзь’ (ТСБМ), ‘паэт-пясняр, лірнік’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, у аснове якога франц.troubadour, што ўзыходзіць да нар.лац.*tropāre ‘вершаваць, спяваць’ (Рэйзак, 677; ЕСУМ, 5, 654).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мечано́сец, ‑носца, м.
Гіст.
1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж.
2.Сярэдневяковы воін, узброены мячом. // Слуга рыцара, які насіў за ім меч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ДУКІНД (Widukind, Witikind, Wittekind) Корвейскі (каля 925 — пасля 973), нямецкі сярэдневяковы гісторык, саксонскі бенедыкцінскі манах абацтва Корвей у Вестфаліі. Аўтар «Гісторыі саксаў» (у 3 кн., даведзена Відукіндам да 967; прадоўжана невяд. аўтарам да 973), у якой апісаны падзеі паліт. і ваен. жыцця саксаў (войны з венграмі і славянамі) і дзейнасць першых двух герм. каралёў Саксонскай дынастыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭШЭЛЕ́Т (Dēchelette) Жазеф (8.1.1862, г. Руан, Францыя — 4.10.1914),
французскі археолаг. Вывучаў сярэдневяковы жывапіс, гала-рымскую рэльефную чырваналакавую кераміку. У 1897—1901 кіраваў раскопкамі гарадзішча Мон-Бёўрэ (гл.Бібракта). Аўтар шматтомнай працы «Кіраўніцтва па археалогіі першабытнай, кельцкай і гала-рымскай» (т. 1—6, 1908—34), складзенай у асн. на франц. матэрыяле, якая дае класіфікацыю і храналогію шырокага кола археал. помнікаў Зах. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парто́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да порта 1. Усе .. [падлеткі] былі дзеці партовых рабочых, рыбакоў, служачых.Краўчанка.// Які з’яўляецца портам, які мае порт 1. З больш позніх дакументаў вядома, што сярэдневяковы Мінск быў і партовым горадам.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)