сярэдневяко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэдневяко́вы сярэдневяко́вая сярэдневяко́вае сярэдневяко́выя
Р. сярэдневяко́вага сярэдневяко́вай
сярэдневяко́вае
сярэдневяко́вага сярэдневяко́вых
Д. сярэдневяко́ваму сярэдневяко́вай сярэдневяко́ваму сярэдневяко́вым
В. сярэдневяко́вы (неадуш.)
сярэдневяко́вага (адуш.)
сярэдневяко́вую сярэдневяко́вае сярэдневяко́выя (неадуш.)
сярэдневяко́вых (адуш.)
Т. сярэдневяко́вым сярэдневяко́вай
сярэдневяко́ваю
сярэдневяко́вым сярэдневяко́вымі
М. сярэдневяко́вым сярэдневяко́вай сярэдневяко́вым сярэдневяко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сярэдневяко́вы средневеко́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярэдневяко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сярэдневякоўя. Стаўшы на ўзгорку,.. відаць: чорная вежа сярэдневяковага княжага замка, шэрая касцельная вежа. Чорны. Прыбраныя ў свае сярэдневяковыя панцыры, сяляне галоднай Хеўсурэтыі .. пакінулі вельмі несамавітае ўражанне. Самуйлёнак. // Уласцівы для сярэдневякоўя; такі, як у сярэдневякоўі. Сярэдневяковы светапогляд. Сярэдневяковае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сярэдневяко́ўе, -я, н. (з вялікай літары).

Сярэднія вякі, гістарычная эпоха.

Ранняе С.

|| прым. сярэдневяко́вы, -ая, -ае.

Сярэдневяковае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдневяко́вы, сярэдняве́чны míttelalterlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

средневеко́вый сярэдневяко́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Сярэдневяковы воін у латах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мечано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.

Сярэдневяковы воін, узброены мячом, а таксама слуга рыцара, які насіў за ім меч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

średniowieczny

сярэдневяковы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аскеты́зм, -у, м.

Строгі ўклад жыцця з адмаўленнем ад матэрыяльных выгод, жыццёвых даброт, уцех.

Сярэдневяковы а.

|| прым. аскеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)