be cross with smb. сердава́ць, злава́ць, злава́цца на каго́-н.;
make smb. cross раззлава́ць, узлава́ць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
узлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узлаваць.
2.узнач.прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУСА́ТАЎ (Аляксей Іванавіч) (25.3.1911, в. Лізунова Аляксандраўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 28.12.1976),
рускі пісьменнік. Скончыў Рэдакцыйна-выдавецкі ін-т (1934), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1938). Друкаваўся з 1930. Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Асн. тэмы творчасці — школа, праца на зямлі, экалагічнае выхаванне: аповесці «Шанхайка» (1930), «Стажары» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1950), «Дом на гары» (1951), «Вялікая вясна» (1957) і інш. Аўтар зб-каў апавяданняў «Сярдзіты Кузька» (1965), «Медуніца» (1967) і інш. Пісаў нарысы, артыкулы па праблемах дзіцячай л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пахудзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пахудзеў. Прыязджаў [бацька] дадому то вясёлы, калі ўдавалася добра зарабіць, а іншы раз сярдзіты, крыклівы, няголены, пахудзелы, толькі вочы нядобра блішчалі з-пад насупленых броваў.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gniewny
gniewn|y
злосны, сярдзіты, гнеўны;
~e spojrzenie — злосны погляд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
in a huffinfml у дрэ́нным настро́і, сярдзі́ты, раздражнёны; пакры́ўджаны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пахму́ры, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пахмурны. Пахмурым вераснёўскім надвячоркам сорак першага года я апошні раз бачыў свайго бацьку.Мехаў.Твар .. [Ваўчка] быў пахмуры, з рэзкімі маршчакамі і абвіслымі кончыкамі вусоў, голас сярдзіты.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злю́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ злюцы, Т злюкай, ж.
Разм. Дужа сярдзіты, злы чалавек. — Ух, злюка! — зацмокаў языком Ахметка, калі Гошка расказаў яму, як сустрэла іх жонка электрыка.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злы, -а́я, -о́е.
1. Які тоіць у сабе зло.
З. намер.
Злая доля (няшчасная).
2. Поўны злосці, варожасці.
З. чалавек.
Злыя вочы.
3.на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.
Ён з. на ўсіх.
4. Куслівы, злосны (пра жывёл).
З. сабака.
5.перан.Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).
З. мароз.
Злыя вятры.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
bad-tempered
[,bædˈtempərd]
adj.
1) з пры́крым хара́ктарам; зласьлі́вы, ху́ткі да зло́сьці
2) у дрэ́нным гумо́ры; не ў гумо́ры; сярдзі́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)