Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. шчоўкаць — шчоўкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Недзе на ўскраіне сядзібы пачулася няўпэўненае шчоўканне салаўя.Стаховіч.Пачуўшы шчоўканне затвора, невядомы рэзка спыніўся і ўзняў рукі.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмтээ́саўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да эмтээс, належыць ёй. Эмтээсаўская машына. □ Нельга ўжо было пазнаць ні эмтээсаўскай сядзібы, ні Старыцы — усё было адноўлена, адбудавана.Хадкевіч.// Які працуе ў эмтээс. Эмтээсаўскі шафёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дшыб, прысл.
Разм. Тое, што і наводшыбе (у 1 знач.). [Сцёпка] стаяў як бы крыху наводшыб ад таварышаў і пільна прыглядаўся да ўсяго.Колас.[Красуцкі:] — Стаіць [варывенька] ля самых варот, можна сказаць — як наводшыб ад сядзібы.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзі́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сядзібы. [Курловіч] выйшаў за сядзібныя будынкі, трымаючы кірунак на агароды.Дуброўскі.
2. Звязаны з жыццём дваранскіх сядзіб. Цікавы помнік беларускай сядзібнай архітэктуры — палац памешчыка Шырына ў Германовічах (1782).«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЬШЭ́ВА,
вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канапля́нік, ‑а, м.
1. Участак зямлі, засеяны каноплямі. Непадалёк ад сядзібы канчалася паласа канапляніку.Галавач.
2.Абл. Верабей. Пырхаюць чародкі канаплянікаў.Сачанка.Мікола маўчаў, паглядаючы, як за акном на плоце падскоквалі нахохленыя ў прадчуванні зімы канаплянікі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́СНІЦЫ, брамка, фортка,
у народным дойлідстве Беларусі невял. дзверы для ўваходу ў варотах, плоце, агароджы. Ва ўсх. раёнах весніцы робяць са шчыльна збітых дошак, часта аздабляюць разьбой, размалёўкай, фігурна выкаванымі завесамі і клямкамі, у цэнтр. і зах. — лёгкія, са штыкетаў.
Да арт.Весніцы. Аздабленне варот. Чачэрск. 1970-я г.Да арт.Весніцы. Вароты сядзібы ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК,
населены пункт пры прамысловых, с.-г. і інш. прадпрыемствах. П. наз. таксама сядзібы саўгасаў і калгасаў. На Беларусі П. аднесены да катэгорыі сельскіх нас. пунктаў (Закон «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998). Некаторыя П. пры колькасці жыхароў больш за 500 чал. атрымліваюць статус рабочых пасёлкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́І АРХІТЭКТУ́РНЫЯ Захоўваюць і экспануюць помнікі архітэктуры. Уключаюць уласна арх. музеі
(напр., Афінскі акропаль, комплексы пірамід і храмаў у Гізе, Рымскі форум),
музеі-гарады (Венецыя, Дуброўнік, Каркасон у Францыі), музеі-сядзібы (Абрамцава, Кускова) палацы-музеі (Версаль, Петрадварэц), музеі н.-д. (Музей архітэктуры імя А.Шчусава ў Маскве, засн. ў 1934). Рысы М.а. і музеяў этнаграфічных маюць музеі пад адкрытым небам — скансэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫ,
пасёлак у Беларусі, у Кліноцкім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр рыбгаса «Волма». За 25 км на З ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска і чыг. ст. Мінск. 395 ж., 157 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей польскага кампазітара С.Манюшкі, помнік на месцы б.сядзібы Убель, дзе нарадзіўся кампазітар.