girl friend

сымпа́тыя f.; сябро́ўка, пры́яцелька f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Паводзіць сябе як дзівак, рабіць дзівацтвы. Няхай я парой дзівачыў... Дык ведай — каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

towarzyszka

ж. таварыш (жанчына); таварышка; сяброўка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Frundin f -, -nen

1) сябро́ўка; каляжа́нка

2) ама́тарка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рыва́лкасяброўка’ (Сцяшк. Сл.). З польск. rywałka ’суперніца’. Змена семантыкі на супрацьлеглую можна, магчыма, растлумачыць экспрэсіўнасцю слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilkaсяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелькасяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelkaсяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дарагі́, -а́я, -о́е; даражэ́йшы.

1. Які каштуе многа грошай, высока цэніцца; проціл. танны.

Дарагая мэбля.

Дорага (прысл.) каштуе.

2. перан. Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

Дарагая перамога.

3. перан. Такі, якім даражаць, якога шануюць.

Нам дарагая памяць герояў.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка (прыказка).

4. Ласкавы, мілы, любімы.

Д. друг.

Пішы часцей, дарагая сяброўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАЗАКО́Ў (Мікалай) (Міклай) Іванавіч (н. 15.1.1918, с. Куцюк-Кінер Маркінскага р-на, Рэспубліка Марый Эл),

марыйскі паэт. Нар. паэт Рэспублікі Марый Эл (1960). Скончыў Літ. ін-т імя М.​Горкага (1955). Друкуецца з 1934. Дэбютаваў кн. «Вершы» (1938). За зборнік вершаў «Паэзія — любімая сяброўка» (1950, на рус. мове) Дзярж. прэмія СССР 1951. Творы паэт. кніг «У краіне маёй Марыйскай» (1968), «Дарогай жыцця» (1975), «Лясныя напевы» (1976), «Дрэва, якое спявае» (1978) і інш. спалучаюць паглыблены лірызм і вострую публіцыстычнасць. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў І.​Калеснік.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Йошкар-Ола, 1960.

Літ.:

Кадыков Н.С. Поэзия Миклая Казакова. Йошкар-Ола, 1960.

т. 7, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Падру́жжа ’жонка; сяброўка’, падру́жнікі ’пяшчотная назва мужа або жонкі’ (Нік. Очерки). Вытворнае ад друг. Дакладны адпаведнік ва ўкр. м.: падру́жжа ’шлюб; муж, жонка, сямейная пара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасці́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».

2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)