Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́tiсціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сашчапі́цца, -шчаплю́ся, -шчэ́пішся, -шчэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца пры дапамозе чаго-н. (сашчэпак, клямараў і пад.).

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сплёўшыся, злучыцца разам; шчыльна з сілай сціснуцца (пра зубы і пад.), сашчаміцца (пра рукі, пальцы і пад.).

Пальцы сашчапіліся ў кулакі.

3. перан. Сысціся ў бойцы, спрэчцы.

С. за грудкі.

|| незак. сашчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і сашчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сжа́ться сов., в разн. знач. сці́снуцца;

кулаки́ сжа́лись от возмуще́ния кулакі́ сці́снуліся ад абурэ́ння;

се́рдце сжа́лось сэ́рца сці́снулася.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sę ’замерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поджа́ться сов.

1. (о ногах) падку́рчыцца, падагну́цца; (о хвосте) падці́снуцца, падку́рчыцца, падтулі́цца; (о губах) сці́снуцца, стулі́цца, сця́цца;

2. (прижаться) разг. прыці́снуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сціск, ‑у, м.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. сціскацца — сціснуцца.

3. Цесната, адсутнасць свабоднага месца. Мы дзяліліся задумамі і чыталі пачатыя творы напярэдадні пераезду Чорнага ў доўгачаканую і, як на страшэнны жыллёвы сціск першай пасляваеннай восені, добрую кватэру. Лужанін. // Штурханіна ў натоўпе, таўкатня. Людзі душыліся ў сціску, уцякаючы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціска́цца несов.

1. сжима́ться, сти́скиваться;

2. (тесно сдвигаться) тесни́ться;

3. перен. (о сердце, груди и т.п.) сжима́ться;

1-3 см. сці́снуцца;

4. страд. сжима́ться; сда́вливаться; сти́скиваться; см. сціска́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Сціснуцца ўсім целам, скруціцца, згорбіцца. Скурчыцца ад холаду. □ Мікола падцягнуў пад сябе ногі і скурчыўся, каб не замінаць вадзіцелю. Новікаў. Сцёпа скурчыўся, чакаючы, што бацька вось-вось яго ўдарыць. Курто.

2. Сагнуцца, падагнуцца. Пальцы рук.. [Гушкі] сціснуліся, скурчыліся. Чорны.

3. Зрабіцца няроўным, пагнутым; скруціцца, скрывіцца, выгнуцца. Альховы параснік на правым баку дарогі быў ссечаны, і лісце на галінах скурчылася і было зусім чорнае. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ёкаць (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сціснуцца, неспадзявана замерці ад чаго‑н. (пра сэрца). Ля дзвярэй адразу спаткаў барадаты швейцар з залатымі лампасамі і паглядзеў з такой ганарыстай важнасцю, што ў мяне ёкнула сэрца. Карпюк. Тады сэрца .. [Тамары] ёкнула, на нейкі момант спынілася, а потым закалацілася часта-часта. Васілёнак. / у безас. ужыв. Хлопцы пайшлі, а ў Макара ёкнула ў грудзях. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сціснуцца.

2. Разм. Адчуваць няёмкасць, сарамлівасць. Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца. .. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацца ад патрат на яго. Гартны. // (з адмоўем «не»). Абл. Дзейнічаць бесцырымонна ў адносінах да каго‑н. Цяпер яна [маладзіца] смяецца і не сціскаецца ў розных мянушках па .. адрасу [Лабановіча]. Колас.

3. Разм. Ціснуцца; скупіцца. Чалавек ён [Стась Ломаць] быў хітры, усё прыбядняўся, сціскаўся, і не любілі яго ў Наносах. Чарнышэвіч.

4. Зал. да сціскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)