Gedrúngenheit f -

1) дзябёласць, ма́жнасць, прыса́дзістасць, каржакава́тасць

2) сці́сласць (стылю)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кандэнса́цыя, ‑і, ж.

1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі. // Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.

2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.

3. перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў! Шынклер. Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу. «Беларусь».

[Лац. condensatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАМФЛЕ́Т (ад англ. pamphlet лісток, які трымаюць у руцэ),

вострасатырычны твор, мэта і пафас якога — выкрыццё ў рэзкай і экспрэсіўнай форме паліт. з’яў пэўнага грамадства ці погляды і дзеянні канкрэтных асоб; жанр публіцыстыкі. П. ўласцівы тэндэнцыйнасць, агульнадаступнасць, сцісласць, вобразнасць характарыстык.

Вядомы са стараж. часоў. Некат. даследчыкі лічаць П. творы стараж.-грэч. філосафа і пісьменніка Лукіяна. Быў пашыраны ў эпоху Позняга Адраджэння, Рэфармацыі, асабліва ў эпоху Асветніцтва. Шырока вядомы ў л-ры Зах. Еўропы 19—20 ст. (В.​Гюго, Э.​Заля, Г.​Ман і інш.). У рус. л-ры П. пісалі В.​Бялінскі, А.​Герцэн, Дз.​Пісараў, Л.​Талстой («Не магу маўчаць»), М.​Горкі («Горад жоўтага д’ябла»), У.​Маякоўскі («Маё адкрыццё Амерыкі»).

Рысы П. мелі творы бел. палемічнай л-ры канца 16—1-й пал. 17 ст. («Трэнас» М.​Сматрыцкага, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча), «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», асобныя гутаркі 2-й пал. 19 ст. Майстрамі П. выявілі сябе К.​Крапіва («Майстры крывавага джаза», «З фашыстоўскай падваротні» і інш.), К.​Чорны («Кат у белай манішцы», «Далікацтва каля вісельні», «Берлінскі анучнік»), М.​Лынькоў («Здарэнне ў пекле», «На злодзею шапка гарыць»). У гэтым жанры выступалі і выступаюць М.​Пасладовіч, А.​Бажко, І.​Грамовіч, С.​Паўлаў і інш. Спробу стварэння рамана-П. зрабіў І.​Гурскі («Чужы хлеб», 1969).

Літ.:

Ткачев П.И. «Иду на «вы»: Заметки о памфлете. Мн., 1975;

Яго ж. «Сатиры злой звенящая строка...»: Природа смеха в памфлете. Мн., 1980;

Гончарова-Грабовская С.Я. Комедия-памфлет в жанровой системе драматургии XX в. Мн.;

1994.

Я.​І.​Клімуць.

т. 12, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kürze f - сці́сласць, лакані́зм;

in áller ~ ко́ратка; сці́сла;

◊

in der ~ liegt die Würze ≅ чым караце́й, тым лепш

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Knáppheit f -

1) ву́зкасць

2) убо́ства; абмежава́насць (сродкаў);

~ an etw. (D) недахо́п (чаго-н., у чым-н.)

3) сці́сласць, нешматсло́ўнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АПАВЯДАЛЬНЫЯ ЖАНРЫ

бел. вуснай нар. творчасці ўключаюць казкі, легенды, паданні, былічкі, сказы, анекдоты, небыліцы. У залежнасці ад дамінуючай эстэтычнай або інфарматыўнай функцыі падзяляюцца на дзве падсістэмы: казкавая проза і няказкавая. Да казкавай прозы адносяцца ўсе жанравыя разнавіднасці казак, анекдоты, небыліцы, а таксама легендарныя казкі, якія ў шэрагу выпадкаў набліжаюцца да сац.-бытавых. У залежнасці ад асаблівасцей вобразнай сістэмы, ідэйна-тэматычнага зместу, паэтыкі, марфалогіі казачны эпас мае сваю класіфікацыю. У казках пра жывёл цэнтральнае месца займаюць персанажы з жывёльнага свету. У чарадзейных казках вызначальная роля ў развіцці сюжэтаў належыць чарадзейству, звышнатуральным сілам і здольнасцям герояў, якія перамагаюць Паганага Цмока, Кашчэя Бессмяротнага і інш. Нац. каларыт бел. чарадзейным казкам надаюць вобразы волатаў і асілкаў, звязаныя з мясц. фальклорнай традыцыяй. Асобную групу складаюць казкі на былінныя сюжэты. У бытавых казках дзейнічаюць звычайныя людзі; канфлікт адлюстроўвае сац. і маральна-этычныя супярэчнасці. Сярод бытавых казак, якія яшчэ называюць рэалістычнымі, даследчыкі вылучаюць таксама сац.-бытавыя, сатырычныя і жартоўныя творы. Гумарыстычныя казкі-небыліцы паказваюць рэчаіснасць з наўмысным парушэннем храналагічнай паслядоўнасці падзей, ствараюць перавернутую мадэль сусвету. Казачныя вобразы непераможных асілкаў, сялян, прыгожых, верных у каханні жанчын раскрываюць лепшыя якасці бел. народа: мужнасць, працавітасць, здольнасць на высокія пачуцці і ўчынкі, імкненне да справядлівасці і волі. Станоўчым вобразам у казках супрацьстаяць страшныя пачвары, якія ўвасабляюць варожыя чалавеку надпрыродныя і сац. сілы, а таксама людзі, дзеянні і перакананні якіх не адпавядаюць нормам нар. маралі. Анекдоты маюць шмат агульных рыс з бытавымі казкамі ў ідэйна-тэматычным змесце і вобразнай сістэме. Ім уласцівы сцісласць, дынамізм, нечаканая развязка, гумар і сатыра.

Аснову няказкавай прозы складаюць легенды, паданні, сказы, былічкі. Легенды адлюстроўваюць розныя ўяўленні народа, яго спробы растлумачыць паходжанне сусвету, з’явы прыроды і грамадскага жыцця. Яны таксама звязаны з хрысціянскім веравучэннем і апавядаюць пра звышнатуральныя з’явы і цуды, якія рабілі Бог і святыя ў час вандровак па зямлі. Паданне расказвае аб рэальных падзеях ці асобах мінулага або рэальна магчымых, але не запісаных у крыніцах. Паданні падзяляюцца на некалькі тэматычных груп, найб. буйныя з якіх гістарычныя — аб гістарычных падзеях і дзеячах і тапанімічныя, дзе тлумачыцца паходжанне назваў населеных пунктаў, рэчак, урочышчаў, курганоў і інш. Найб. вядомыя паданні пра барацьбу з іншаземнымі захопнікамі — татарамі, французамі, пра заснаванне Вільні і інш. Сказы апавядаюць аб сучаснасці або недалёкім мінулым. У былічках расказваецца аб звышнатуральных з’явах і здарэннях, якія нібыта мелі месца ў сапраўднасці: пра сустрэчы з чортам, русалкай і інш. Выдадзены тамы серыі «Беларуская народная творчасць» «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971, укладальнік К.​Кабашнікаў), «Чарадзейныя казкі» (т. 1—2, 1973—78) і «Казкі ў сучасных запісах» (1989, укладальнікі абодвух К.​Кабашнікаў, Г.​Барташэвіч), «Сацыяльна-бытавыя казкі» (1976) і «Жарты. Анекдоты. Гумарэскі» (1984, укладальнік абодвух А.​Фядосік), «Легенды і паданні» (1983, укладальнікі М.​Грынблат, А.​Гурскі).

К.​П.​Кабашнікаў.

т. 18, кн. 2, с. 589

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

soul [səʊl] n.

1. душа́, сэ́рца;

with all my soul шчы́ра, усі́м сэ́рцам;

He put his heart and soul into his work. Ён уклаў усю душу ў сваю працу;

This man has no soul. Гэты чалавек бессардэчны.

2. су́тнасць, неад’е́мная ўласці́васць; цэнтра́льная фігу́ра; натхні́цель;

Brevity is the soul of wit. Сцісласць – душа да сціпнасці;

He is the soul of any party. Ён душа кожнай вечарыны.

3. чалаве́к, асо́ба;

a poor soul infml нябо́га, бедала́га;

a kindly soul до́бры чалаве́к;

not a soul ніво́днай жыво́й душы́;

Don’t tell a soul. Нікому ні слова.

4. relig. дух, душа́;

departed souls ду́шы паме́рлых

5. соўл, негрыця́нская му́зыка

6. AmE дух негрыця́нскага наро́да

♦

keep body and soul together infml ледзь трыма́цца жывы́м;

upon my soul! dated далібо́г!; кляну́ся!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)