БАЭ́ЦЫЙ (Boethius, Boetius) Аніцый Манлій Севярын (каля 480, Рым — 524), рымскі філосаф і дзярж. дзеяч. З арыстакратычнага роду Аніцыяў. Сенатар. Бліжэйшы саноўнік остгоцкага караля Тэадорыха; абвінавачаны ў змове супраць яго, зняволены ў турму і пакараны смерцю. Па сваіх філас. поглядах належаў да александрыйскага кірунку ў неаплатанізме. У гал. творы трактаце «Суцяшэнне філасофіяй» (напісаны ў зняволенні) сцвярджаў, што супакой можна знайсці толькі ў дабрадзейнасці, заклікаў страсці падпарадкоўваць розуму і з даверам ставіцца да вышэйшай Божай волі. На развіццё сярэдневяковай навукі і філасофіі значна паўплывалі яго пераклады (з каментарыямі) на лац. мову лагічных твораў Арыстоцеля. Баэцый лічыцца стваральнікам сярэдневяковай логікі і распрацоўшчыкам лагічнай тэрміналогіі на лац. мове. З яго імем звязана развіццё дыялектыкі як агульнай тэорыі ведаў, якая ўключае пытанне аб рэальнасці таго, што спасцігаецца ў агульных паняццях. Гэтае пытанне ўвайшло ў гісторыю як філас. праблема універсалій. Аўтар трактата «Аб музыцы», перакладаў на лац. мову «Арыфметыкі» Нікамаха, «Пачаткаў» Эўкліда, трактатаў па астралогіі і багаслоўі.
Тв.:
Рус.пер. — «Утешение философией» и другие трактаты. М., 1990.
Літ.:
Уколова В.Н. «Последнний римлянин» Боэций. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
comfort1[ˈkʌmfət]n.
1. камфо́рт, уту́льнасць;
live in comfort жыць у камфо́рце
2.pl.comforts выго́ды;
home comforts бытавы́я выго́ды
3.суцяшэ́нне, падтры́мка;
words of comfort сло́вы суцяшэ́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ФЕ́ЕРАБЕНД (Feyerabend) Пол (Пауль) Карл (13.1.1924, Вена — 11.2.1994),
аўстра-амерыканскі філосаф. Скончыў Венскі ун-т (1951). З 1962 праф. Каліфарнійскага ун-та. Аўтар прац «Суцяшэнне для спецыяліста» (1970), «Супраць метадалагічнага прымусу: Нарыс анархісцкай тэорыі пазнання» (1975), «Навука ў свабодным грамадстве» (1978), «Тры размовы пра навуку» (1991) і інш. Распрацаваў «анархісцкую» тэорыю пазнання, у якой абвяргаў існаванне абсалютнай ісціны, аб’ектыўнасць ведаў і наяўнасць універсальнага гнасеалагічнага метаду; прапагандаваў навук. і светапоглядны плюралізм. Гісторыю навукі разглядаў як хаатычны працэс напластавання разнастайных тэорый, таму адмаўляў прынцып пераемнасці навук. пазнання. Лічыў, што ўсе тэорыі будуюцца на розным эмпірычным матэрыяле і тэрміналогіі і таму з’яўляюцца «несувымернымі»: не могуць ні супярэчыць, ні пацвярджаць адна адну. На яго думку, прагрэс навук. ведаў патрабуе ад навукоўцаў прытрымлівання 2 процілеглых і дыялектычна ўзаемазвязаных прынцыпаў: «праліферацыі» (неабмежаванае прымнажэнне тэорый-«канкурэнтаў») і «ўпартасці» (паслядоўнае адстойванне выбранай тэорыі і катэгарычнае адмаўленне ўсіх альтэрнатыўных канцэпцый). Побач з навуковым вылучаў рэліг., міфалагічны і магічны тыпы пазнання, крытэрыем ацэнкі якіх лічыў садзейнічанне творчым здольнасцям, інтэлектуальнай і духоўнай свабодзе людзей, а не ступень дакладнасці атрыманых ведаў. Выступаў супраць «дыктатуры» навукі як афіц. ідэалогіі сучаснага грамадства і прапаноўваў разглядаць яе толькі як пэўную канцэпцыю сярод мноства іншых.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные труды по методологии науки. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
суце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Перастаць гаварыць, плакаць; супакоіцца. [Марына Андрэеўна] ішла сюды суцешыцца ад вялікага асабістага гора, а цяпер шукала ў думках суцяшэння яшчэ і ад таго балючага, што ўразіла яе тут.Марціновіч.Але ў хуткім часе бабка перастала так часта ўспамінаць сваю прапажу і крыху суцешылася.Сяркоў.// Знайсці для сябе суцяшэнне, супакаенне ў чым‑н. Ціхай надзеяй суцешуся я: Мабыць, спатрэбіцца песня мая?Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
otarcie
н.
1. выціранне; абціранне;
2. намулянае месца;
na otarcie łez — у суцяшэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pociecha
pociech|a
ж.
1.суцяшэнне; уцеха, радасць;
na ~ę — на суцяшэнне;
2. (пра дзіця) малыш; малышок;
mieć sto pociecha z kim — смяяцца з каго;
mała (niewielka) z tego ~a — ад гэтага мала карысці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бальза́м
(лац. balsamum, ад гр. balsamon)
1) густы пахучы сок некаторых раслін, які мае ў сваім складзе смолы і эфірны алей;
2) пахучая настойка на лекавых травах;
3) перан. тое, што прыносіць суцяшэнне, заспакаенне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Spes sola hominem in miseriis solatur
Надзея ‒ адзінае суцяшэнне людзей у няшчасці.
Надежда ‒ единственное утешение людей в несчастье.
бел. Будзе пара ‒ будзе трава. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Бяда бядою, але і дабра прычакаем. Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер.
рус. Счастье скоро покинет, а добрая надежда никогда.
фр. Espérance est seule consolation dans le malheur (Надежда ‒ единственное утешение в беде).
англ. Every dog has his day (У каждого пса есть свой день). While there is life, there is hope (Пока есть жизнь, есть надежда).
нем. Es hofft der Mensch, solang’ er lebt (Человек надеется, пока живёт). Auch unser Weizen wird einmal blühen (И наша пшеница однажды зацветёт).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
уце́хаж.
1. (радасць, забава) Fréude f -, -n; erBelústigung f -, -en, Vergnügen n -s, -; Genúss m -es, -nüsse, Ergötzen n -s (прыемнасць);
2. (тое, штопрыносіцьсуцяшэнне) Trost m -s, Tröstung f -, -en, Vertröstung f -, -en (абнадзейванне); Zéitvertreib m -(e)s, -e (забава)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Zúspruchm -(e)s
1) зваро́т; суцяшэ́нне; ухва́ла;
auf j-s ~ hören прыслу́хацца да чыі́х-н. слоў [чыёй-н. пара́ды]
2) наве́двальнікі, кліенту́ра;
viel ~ háben мець вялі́кую кліенту́ру
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)