Які выражае загад. Загадны жэст. □ У полі стрэлы сціхлі, чулася толькі фырканне матораў, ляскат гусеніц ды загадныя воклічы.Мележ.
•••
Загадны ладгл. лад 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́трубак, ‑бка, м.
Спец. Кароткая труба, якая служыць адводам ад асноўнага трубаправода, рэзервуара і пад. Сухія выхлапы сіняга дыму з патрубкаў матора, як стрэлы, абудзілі стаянку.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРБАЛЕ́Т (франц. Arbalète),
старажытная ручная зброя ў выглядзе стальнога або драўлянага лука з драўляным ложам-прыкладам і механізмам для нацягвання цецівы. Пушчаныя з арбалета драўляныя стрэлы з жал. наканечнікамі ляцелі на адлегласць 300—400 крокаў і прабівалі рыцарскія латы. У краінах Еўропы вядомы з 11 ст. (ёсць звесткі, што ў Еўропу арбалет прынеслі крыжаносцы, якія запазычылі яго ў сарацынаў). На Русі наз. самастрэлам. На Беларусі выкарыстоўваўся ў 12—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМУ́ЦІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 5—8 ст. у міжрэччы Уфы, Камы і Белай. Назва ад могільніка каля в. Бахмуціна Благавешчанскага р-на (Башкортастан). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у паўзямлянкавых жытлах. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых магілах. У пахаваннях шмат упрыгожанняў (падвескі, накладкі, паясы, фібулы), зброя (мячы, стрэлы, сякеры), прылады працы (сярпы, долаты, скоблі) і інш. Большасць керамікі — кругладонныя пасудзіны, арнаментаваныя па ўсёй паверхні дробнымі ямкамі. Носьбітамі Бахмуцінскай культуры былі угры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЙМІНСКІ МО́ГІЛЬНІК,
могільнік бронзавага веку (сярэдзіна 2-га тыс. да н.э.) каля ст. Сейма (паблізу г. Ніжні Ноўгарад, Расія), на пясчанай дзюне левага берага р. Ака. Выяўлены ў 1912. Налічваў каля 50 неглыбокіх магіл, у кожнай з якіх знаходзіўся шкілет з багатым пахавальным інвентаром (бронзавыя масіўныя бранзалеты, кінжалы, наканечнікі коп’яў, сякеры-кельты, плоскія паліраваныя кольцы з нефрыту, рэшткі ўпрыгожанняў з бурштыну, шматлікія крамянёвыя стрэлы дасканалай апрацоўкі і інш.). Знаходкі сведчаць пра ўсх., заўральскае паходжанне С.м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грабе́ж, ‑бяжу, м.
Заход чужой маёмасці, звычайна з прымяненнем сілы; аграбленне. Вораг здалёку мог выпусціць стрэлы, Выскачыць зблізку з мячом ці дубінай, — Гвалт і грабеж панавалі няспынна.Бітэль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядру́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны дружбай, узаемнай згодай.
2. Які адбываецца не ў адзін час, нязладжана. Пачуліся адзін за адным стрэлы зенітных гармат. Яны былі нядружныя.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ЖАЛЬ,
у беларускай народнай міфалогіі бог агню, апякун рамёстваў, найперш кавальскага. Яго ўяўлялі магутным дэманам, які пад зямлёй у вогненнай кузні куе зброю, каб скінуць Перуна. Ж. паважалі за мужнасць і непакорнасць, але баяліся яго. Былі ўпэўнены, што, калі ён доўга працаваў у кузні, перагравалася зямля і пачыналася засуха, гарэлі тарфяныя балоты і лясы. Калі Ж. выходзіў з-пад зямлі, Пярун у гневе кідаў у Ж. вогненныя стрэлы-маланкі. Не папаўшы ў Ж., маланка магла быць прычынай пажару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ДА»,
прыватнаўласніцкі герб, якім у Польшчы, Літве, Беларусі і на Украіне карысталася больш за 100 родаў, у т. л. Валіцкія, Заблоцкія, Завістоўскія, Кладніцкія, Ліпскія, Наскоўскія. Мае ў чырв. полі выяву сярэбранай падковы рагамі ўніз, на ёй залаты кавалерскі крыж, па баках сярэбраныя стрэлы наканечнікамі ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова каранаванага льва з мячом у правай лапе. Існуюць варыянты герба з блакітным полем, з павернутымі ўверх стрэламі і інш. Вядомы з пач. 15 ст.