абязво́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць бязвольным; страціць здольнасць валодаць сабою.

Без працы чалавек абязволеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разро́зніцца, ‑ніцца; зак.

Страціць правільнасць у размяшчэнні, страціць цэласнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Страціць веру, давер’е.

З. ў сябрах.

|| незак. зняве́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абняду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Страціць сілы, здароўе, аслабець.

Абнядужаў дзед.

|| незак. абняду́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абязле́сець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; зак.

Страціць лясы, стаць бязлесным.

Абязлеселі нашы мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абясцэ́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

Страціць каштоўнасць.

Грошы абясцэніліся.

|| незак. абясцэ́ньвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разленава́цца, -ляну́юся, -ляну́ешся, -ляну́ецца; -ляну́йся; зак.

Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць.

Р. за час адпачынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разро́зніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; зак.

Стаць разрозненым, страціць цэласнасць.

|| незак. разро́знівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Страціць моц, пах.

Хрэн вытхнуўся.

|| незак. вытыха́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачужэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Стаць чужым, страціць сувязі з блізкімі, роднымі.

Штосьці ён зусім ачужэў.