ГЕАСТРАТЭ́ГІЯ (ад геа... + стратэгія),

разгляд значэння прыроднага асяроддзя ў дачыненні да праблемы экалагічнага, эканоміка-паліт. дабрабыту, пераважна ў міжнар. маштабе.

т. 5, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

strategy [ˈstrætədʒi] n.

1. стратэ́гія;

a strategy of destruction стратэ́гія на знішчэ́нне

2. ме́тад, спо́саб, падыхо́д, прыём;

economic strategies эканамі́чныя падыхо́ды;

We must use new stra tegies in teaching. Мы павінны карыстацца новымі метадамі навучання.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

strategy

[ˈstrætədʒI]

n., pl. -ies

1) стратэ́гія f. (вае́нная)

2) уме́лае плянава́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

subtle [ˈsʌtl] adj.

1. то́нкі, даліка́тны; хі́тры; няўло́ўны;

a subtle strategy хі́трая стратэ́гія

2. прані́клівы, во́стры (пра розум);

a subtle critic стро́гі кры́тык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

short-sighted

[,ʃɔrtˈsaɪtɪd]

adj.

1) блізару́кі

2) Figur. непрадба́члівы, недальнаба́чны

a short-sighted strategy — недальнаба́чная стратэ́гія

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МА́РКЕТЫНГ (англ. marketing ад market рынак),

сістэма арганізацыі і кіравання вытворча-збытавой дзейнасцю прадпрыемства (фірмы), заснаваная на комплексным аналізе рынку. Аснову М. складае: вывучэнне і прагназаванне попыту на прадукцыю і паслугі прадпрыемства; ажыццяўленне мер па павышэнні іх якасці і спажывецкіх уласцівасцей; наладжванне камунікацый, ажыццяўленне рэкламных мерапрыемстваў; арг-цыя даступнага пасляпродажнага і сервіснага абслугоўвання пакупнікоў; фарміраванне попыту спажыўцоў шляхам стымулявання ў іх патрэбы ў новых таварах і інш. Для ажыццяўлення функцый М. на прадпрыемствах (фірмах) ствараюцца спец. падраздзяленні (аддзелы, службы) М. Першапачаткова М. быў звязаны з продажам фізічных прадуктаў (спажывецкіх тавараў, прадукцыі вытв. прызначэння); цяпер М. называецца ўсё, што можна прапанаваць на рынку для набыцця, выкарыстання або спажывання, з мэтаю задавальнення пэўных патрэб — фізічныя прадметы, паслугі, арганізацыі, віды дзейнасці, ідэі і інш. (напр., М. паслуг, М. арганізацый, М. месцаў, персанальны М., М. ідэй). Адрозніваюць таксама М. дыферэнцыраваныстратэгія дзейнасці на рынку, калі прадпрыемства імкнецца асвойваць адразу некалькі сегментаў рынку са спецыяльна для іх распрацаванай прадукцыяй, канцэнтраваныстратэгія дзейнасці, калі прадпрыемства мае вял. долю рынку на адным або некалькіх невял. сегментах рынку, масавы — масавая вытв-сць аднаго прадукту, прызначанага адразу для некалькіх катэгорый пакупнікоў, і інш.

О.​В.​Філіпава.

т. 10, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

камбі́зм

(англ. cambizm)

стратэгія валютных аперацый, сутнасць якіх заключаецца ў пошуку найбольш эфектыўных метадаў пераводу сродкаў у іншую краіну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геастрато́гія

(ад геа- + стратэгія)

разгляд значэння прыроднага асяроддзя ў дачыненні да праблемы экалагічнага, эканоміка-палітычнага дабрабыту, пераважна ў міжнародным маштабе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕРТАЛУ́ЧЫ ((Bertolucci) Бернарда) (н. 16.3.1940, г. Парма, Італія),

італьянскі кінарэжысёр, вядомы і як паэт. З 1961 працаваў у П.Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аповесці Ф.​Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхал. комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навязваюць.

т. 3, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫ САВЕ́Т АХО́ВЫ ПТУ́ШАК,

(International Council for Bird Preservation), міжнародная асацыяцыя нацыянальных арніталагічных і прыродаахоўных арганізацый. Засн. ў 1922 (з 1993 Bird Libe International). Дамагаецца захавання біял. разнастайнасці і ўстойлівага карыстання прыроднымі рэсурсамі шляхам аховы птушак і іх месцапражыванняў, а таксама адукацыі насельніцтва. Мае партнёраў і прадстаўнікоў больш чым у 100 краінах. Афіц. стратэгія і праграмы М.с.а.п. абмяркоўваюцца кожныя 4 гады на сусв. і рэгіянальных канферэнцыях. Кіруючы орган — Сусв. савет, каардынацыйны — сакратарыят. Самая аўтарытэтная ў свеце арг-цыя папытаннях статуса птушак сусв. фауны і пагрозы іх існаванню. М.с.а.п. супрацоўнічае з рэсп. т-вам «Ахова птушак Беларусі».

А.​Я.​Вінчэўскі.

т. 10, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)