стратэ́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны і кіравання барацьбой.

Тэорыя ваеннай стратэгіі.

Лекцыі па стратэгіі.

2. перан. Майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.

С. развіцця прадпрыемства.

С. навуковага пошуку.

|| прым. стратэгі́чны, -ая, -ае.

Стратэгічныя рэзервы.

Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.

Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стратэ́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стратэ́гія стратэ́гіі
Р. стратэ́гіі стратэ́гій
Д. стратэ́гіі стратэ́гіям
В. стратэ́гію стратэ́гіі
Т. стратэ́гіяй
стратэ́гіяю
стратэ́гіямі
М. стратэ́гіі стратэ́гіях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стратэ́гія ж. страте́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стратэ́гія, ‑і, ж.

1. Майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый, кампаній і ўсёй вайны. Стратэгія Кутузава ў вайне з Напалеонам. Сувораўская стратэгія. □ [Бондар:] — Толькі галоўнаму камандаванню вядома, дзе трэба націснуць, дзе адпусціць. Стратэгія, — разумець трэба. Машара. // Навука аб вядзенні вайны. Лекцыі па стратэгіі. // Пра сістэму спартыўнай гульні, пры якой асобныя камбінацыі, хады падпарадкаваны агульнаму, загадзя абдуманаму плану. Стратэгія шахматнай гульні.

2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой. Стратэгія Камуністычнай партыі. □ Уладзімір Ільіч Ленін, творча развіваючы марксізм у новых гістарычных умовах, распрацаваў стратэгію і тактыку перабудовы грамадства на сацыялістычных пачатках і паслядоўнага вырашэння на гэтай аснове нацыянальнага пытання. Машэраў.

[Грэч. stratēgia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стратэгія (матэм.) 4/82

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стратэ́гія ж. Stratege f -;

вайско́вая стратэ́гія Militärstrategie f, Kregsstrategie f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стратэ́гія

(гр. strategia)

1) навука і майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый або спартыўнай барацьбы па пэўных правілах;

2) перан. майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стратэ́гія

(гр. strategia, ад stratos = войска + ago = вяду)

1) навука аб вядзенні вайны, майстэрства вядзення вайны (параўн. тактыка 1);

2) перан. майстэрства кіраўніцтва, заснаванае на доўгатэрміновых прагнозах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бі́знес-стратэ́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-стратэ́гія бі́знес-стратэ́гіі
Р. бі́знес-стратэ́гіі бі́знес-стратэ́гій
Д. бі́знес-стратэ́гіі бі́знес-стратэ́гіям
В. бі́знес-стратэ́гію бі́знес-стратэ́гіі
Т. бі́знес-стратэ́гіяй
бі́знес-стратэ́гіяю
бі́знес-стратэ́гіямі
М. бі́знес-стратэ́гіі бі́знес-стратэ́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пія́р-стратэ́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пія́р-стратэ́гія пія́р-стратэ́гіі
Р. пія́р-стратэ́гіі пія́р-стратэ́гій
Д. пія́р-стратэ́гіі пія́р-стратэ́гіям
В. пія́р-стратэ́гію пія́р-стратэ́гіі
Т. пія́р-стратэ́гіяй
пія́р-стратэ́гіяю
пія́р-стратэ́гіямі
М. пія́р-стратэ́гіі пія́р-стратэ́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)