Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план. Блізкая страляніна ўзрушыла ўсіх, зблытала ўсе планы, усе наметкі на бліжэйшую дарогу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Байк. і Некр.), ‘страляніна, стральба’ (Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр.стріл ‘выстрал’, дыял.стрел ‘страляніна’, польск.strzał ‘выстрал’, ‘адлегласць, на якую разлічаны выстрал’, славен.strel ‘выстрал’. Поствербальнае ўтварэнне ад *strěliti ‘стрэліць’, ітэратыў *strělʼati, гл. страляць. Аддзеяслоўны назоўнік ст.-бел.стреленье ‘адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60–80 м; выстрал’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. польск.strzelenie ‘адлегласць выстралу’, славац.strelenie ‘выстрал, адлегласць выстралу’, славен.streljaj ‘адлегласць выстралу, дыстанцыя стральбы’ і інш., што, магчыма, адлюстроўваюць цэнтральнаеўрапейскі ваенны тэрмін, параўн. ням.Schuß ‘стрэл’, Schußbereich ‘дальнасць выстралу’ (ад schießen ‘страляць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нязла́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца неадначасова, нядружна. Нязладжаная работа. Нязладжаная страляніна.
2. Пазбаўлены гармоніі, несуладны. Нязладжаны хор. □ Пяюць [хлопцы] з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і хрумстаць. Страляніна на фронце яшчэ не ўнімалася, .. а коні, здавалася, спакойна хрумкалі сырую канюшыну.Нікановіч.Хрумкае пад хуткім крокам снег.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распача́цца, ‑чнецца; зак.
Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. — Уборачная не сёння — заўтра распачнецца.Васілевіч.Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часце́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца больш частым; пачаць паўтарацца часцей. Страляніна часцее, а .. [Алеся] бяжыць і бяжыць, проста на тыя стрэлы, нібы заварожаная ад куль сваёй вялікай надзеяй, сваім беспатольным смуткам па роднай зямлі.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гру́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл.
1. Грымнуць, пачуцца. Тым часам дзесьці за лесам грунуў залп, і пасля пачалася страляніна.Чорны.
2. Упасці з грукатам. Інстынктыўна адчуваючы небяспеку, Аліна з усіх сіл дзвюма рукамі штурхнула чалавека ў грудзі. Пацукевіч не ўтрымаўся і грунуў на падлогу.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)