хвароба каранёў раслін сям. крыжакветных, якая выклікаецца грыбам Plasmodiophora brassicae. Найчасцей пашкоджвае капусту, а таксама бручку, радыску, рэпу, рэдзьку, гарчыцу, турнэпс, некат. віды пустазелля. Найб. пашырана на кіслых глебах.
Споры грыба пранікаюць у тканкі кораня, выклікаюць узмоцненае дзяленне клетак, у выніку ўтвараюцца вял. патаўшчэнні, нарасці, уздуцці. У іх пранікаюць інш. мікраарганізмы, нарасці загніваюць і разбураюцца. Споры грыба трапляюць у глебу, якая з’яўляецца асн. крыніцай заражэння (споры К. захоўваюцца 5—6 гадоў). Расліны заражаюцца на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Меры барацьбы: выкарыстанне ўстойлівых сартоў, дэзінфекцыя парнікоў і расаднікаў, вапнаванне глебы, выбракоўка заражанай расады, правільная агратэхніка, знішчэнне крыжакветнага пустазелля і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗЕ́МА (Nosema),
род прасцейшых групы мікраспарыдый. Каля 120 відаў. Пашыраны ўсюды. Спецыфічныя ўнутрыклетачныя паразіты жывёл (пераважна членістаногіх) і чалавека. Напр., Н. шаўкапрадавая (N. bombycis), пчаліная (N. apis), трусіная (N. cuniculi, або Encephalitozoon cuniculi), шчэлепная (N. branchialis), N. chagasi (у чалавека) і інш. выклікаюць назематозы.
Спорыдаўж. 3—7 мкм, прадаўгаватыя, з моцнай абалонкай, змяшчаюць двух’ядзерны амёбападобны зародак і жыгучую капсулу са спіральнай трубчастай ніццю. Пасля заглынання споры гаспадаром зародак трапляе ў клетку кішэчнага эпітэлію і шматразова дзеліцца з утварэннем ланцужкоў аднаядзерных клетак (могуць разносіцца па арганізме з крывёю), потым двух’ядзерных клетак і спор, якія выводзяцца з экскрэментамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спарня́ ‘кавалак хлеба, які закопваюць у зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), ‘барада (абрад у час жніва)’ (вілен., ЛА, 3), ‘спор’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘прыбытак’ (Касп.). Да спары́ць ‘добра расці (пра збожжа)’ (Жд. 2), спор, споры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІКРАСПАРЫ́ДЫІ (Microsporidia),
атрад (па інш. класіфікацыях тып, клас) прасцейшых кл. кнідаспарыдый. Больш за 70 родаў, 900 відаў. Унутрыклетачныя паразіты жывёл, пераважна членістаногіх і рыб. У цытаплазме клеткі жывёлы-гаспадара размнажаюцца бясполым шляхам (простае дзяленне і шызаганія). Пасля палавога працэсу (аўтагамія) утвараюцца споры (спораганія). Споры (даўж. да 10 мкм) пераважна авальныя, маюць спіральна скручаную трубку, якая забяспечвае пранікненне паразіта ў тканкі новага гаспадара. Выклікаюць захворванні — мікраспарыдыёзы (напр., М. роду назема). Больш за 300 відаў паразітуюць на шкодных для чалавека членістаногіх і могуць выкарыстоўвацца як біял. сродак барацьбы з імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтаспо́ры
(ад аўта- + споры)
апланаспоры ў некаторых хларакокавых водарасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пікнаспо́ры
(ад гр. pyknos = шчыльны + споры)
тое, што і спермацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спорагене́з
(ад споры + -генез)
працэс утварэння спораў у большасці раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАНІДЫЯНО́СЕЦ,
асаблівая нарасць міцэлія грыбоў, на якой развіваюцца споры бясполага размнажэння — канідыі. Бываюць добра развітыя, мала дыферэнцыраваныя, простыя ці разгалінаваныя. Звычайна вертыкальна прыўзняты над міцэліем. Калі К. зрастаюцца ў пучкі, утвараецца карэмій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́МІЙ (ад грэч. korēma мятла) у грыбоў, шчыльны пучок канідыяносцаў, на верхавінках якіх утвараюцца споры бясполага размнажэння — канідыі. З’яўляецца найпрасцейшай формай агрэгацыі канідыяносцаў. Характэрны для сям. стыльбелавых (Stilbellaceae) парадку гіфаміцэтаў і некат. пеніцылаў.