Лімянто́вы ’добры’ (Юрч. Фраз. 2). Не зусім яснае слова./Відаць, яго можна звязаць са ст.-бел. ляментацыя ’плач, элегія’ (з XVII ст.), ляменть ’лямант’, вылучыўшы для прыметніка значэнне ’спачувальны, спагадлівы’, якое змянілася ў ’добры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аска́л, ‑у, м.

Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на яго твары. Чарнышэвіч. [Галіна Адамаўна] ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур’ёзны. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́тасцівы і літасці́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да літасці; спачувальны, спагадлівы. Літасцівае сэрца. □ Жыццё ўсяму навучыць: Ад шчасця да бяды — Адзін, як кажуць, крок, І ад яе мы не застрахаваны... Дык ад гаротніка не адварочвайся убок, Будзь літасцівы, чалавечны і гуманны! Валасевіч.

•••

Божа (божачка) літасцівы! гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сочу́вствующий

1. прич. які́ (што) спачува́е; які́ (што) спагада́е;

2. прил. спачува́льны; спага́длівы;

3. сущ. спачува́ючы, -чага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пагадзі́цца ’выказаць сваю думку з кім-, чым-н.; згадзіцца; прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.; памірыцца з кім-н.’ (ТСБМ, Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад гадзіцца < год (гл. таксама годны). Сюды ж вытворныя пага́дліва ’памяркоўна, паблажліва’ (Др.-Падб., Гарэц.), пага́дны ’паблажлівы, спачувальны’ (Федар. VII, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́ха ‘туга, маркота’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Др.-Падб.), ‘сум, раскаянне’ (Нас., Гарэц.), сукру́ха ‘тс’ (Нар. Гом.), скрух ‘смутак’ (Шн. 2), скрухлі́ва ‘сумна’ (Сцяшк. Сл.), сукру́шныспачувальны’ (ТС). Ст.-бел. скруха ‘раскаянне; шкадаванне, жаль’ з 1577 г. < ст.-польск. skrucha (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аднакаранёвае з крух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нябо́ж, ‑а, м.

1. Абл. Сын брата або сястры; пляменнік. — А праўда, сынок! — падумаўшы, сказала маці. — Ты маеш права... І ты ж.. [дзядзьку] нябож усё-такі. Ракітны. Побач са мною ляжала мая дубальтоўка, а на заднім сядзенні трымаліся напагатове два хлапчукі..: адзін — мой нябож.., а другі проста суседскі. Кулакоўскі.

2. Разм. Ласкавы або спачувальны зварот да малодшага па гадах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шныспачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sympathetic [ˌsɪmpəˈθetɪk] adj.

1. (to/towards) спачува́льны, спага́длівы, добразычлі́вы, зычлі́вы; прыхі́льны;

a sympathetic smile спачува́льная ўсме́шка

2. сімпаты́чны;

I don’t find her very sympathetic. Я не лічу яе сімпатычнаю.

3. (to) адабра́льны;

She wasn’t sympathetic to our request. Яна не адклікнулася на нашу просьбу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Рахма́ны ’спакойны, нязлосны (пра звяроў, жывёл)’, ’памяркоўны, згаворлівы, дабрадушны, лагодны, ласкавы (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Растарг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’ціхі, сумленны’ (Ян.), рохма́ны ’вялы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ст.-бел. рахманый, рохманый ’тс’. Параўн. укр. рахма́нний ’смірны, ціхі’, рус. рахманный ’ціхі, смірны; дзівакаваты; лянівы; вясёлы’, польск. rochmanny ’пра ручнога звера ў параўнанні з дзікім’ (з усходнеславянскіх моў, Брукнер, 459). Хутчэй за ўсё з гебр. rah̥ămānîспачувальны, літасцівы’ (Пятровіч, PC, 2005, 103), ці тат. праз тур. rachman ’лагодны’ < араб. rahmān ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196). Пра іншыя шляхі і крыніцу запазычання гл. Фасмер, 3, 450; Жураўлёў, Язык и миф, 451–452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)