адго́н, -у, м.

1. гл. адагнаць.

2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

Наліць парасятам адгону.

3. Прадукт адгонкі парай.

Спіртавы а.

4. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

Авечкі на адгоне.

|| прым. адго́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Адгонная жывёлагадоўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́снуць, -ну, -неш, -не; кіс, кі́сла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца кіслым ад браджэння.

Смятана кісне ў цёплым месцы.

2. перан. Быць паніклым, вялым (разм.).

Не к. трэба, а сур’ёзна займацца чым-н. цікавым.

|| зак. пракі́снуць, -не; -кіс, -сла (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вяршо́чаксмятана’ (КТС) — дэмінутыў да вяршок3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

састо́яцца, ‑стоіцца; зак.

Пастаяўшы некаторы час, выдзеліць асадак (пра вадкасць). [Геня:] — Я чакаў, калі састоіцца вада. Якімовіч. // Стоячы, дайсці да такой ступені, каб зверху сабралася смятана (пра малако). Малако састоялася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяршы́на ’верх чаго-небудзь’ (рагач., Мат. Гом.); ’верхняя частка дрэва’ (Шат.); ’смятана’ (Бяльк., ветк., Мат. Гом.). Вытворнае з суф. ‑іна (< ina) ад верх (гл.) < vьrx‑ъ. Сюды ж вяршы́нка ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; смарг., Сцяшк., Жд., 1) і вяршы́нкі (полац., Нар. сл.), вяршы́ны ’тс’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Разм. Ласк. да смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́кацінасмятана, вяршок з кіслага малака’ (паўд.-усх., КЭС). Магчыма, арго, якое з лац. lac, lactis ’малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густы́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з мноства аднародных прадметаў, размешчаных блізка адзін каля аднаго.

Г. бярэзнік.

Густое жыта.

Буракі растуць густа (прысл.).

2. Не вадкі, з аслабленай цякучасцю, насычаны.

Густая смятана.

3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла.

Г. туман.

Густыя воблакі.

4. Пра голас: паўнагучны.

Г. бас.

|| наз. густата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. і гушчыня́, -і́, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ты́цкала ‘падкалочаная малаком і мукой яечня’ (Сцяшк.), ты́цкалосмятана’ (Сцяшк. Сл.), ты́цкалка ‘мачанка’ (Жд. 2). Усе ўтвораны ад ты́цкаць ‘тыкаць, макаць’, гл. тыц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)