ме́ншаць sich verrngern, kliner wrden; zusmmenschrumpfen vi (s) (скарачацца, скручвацца); bnehmen* vi, zurückgehen* vi (s) (слабець)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус. ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш. babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

convolute

[ˈkɑ:nvəlu:t]

1.

adj.

скру́чаны, зьві́ты сьпіра́ляй; заблы́таны

2.

v.

скру́чваць (сьпіра́ляй), скру́чвацца сьпіра́ляй

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Старако́л ‘частка дрэнна ссучанай ніткі, якая ідзе ў сукараткі’, старако́ліццаскручвацца (пра нітку)’ (Шат.). Другую частку слова можна параўнаць з рус. дыял. колы́га ‘вузел на нітцы, на вяроўцы’. Марфалагічная структура слова няясная; не выключана, што слова адпавядае наз. скаракол (гл.), дэфармаванаму ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skręcać się

незак. скручвацца; курчыцца;

skręcać się z bólu — курчыцца ад болю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

curl up

а) скру́чвацца (пра вужа́ку)

б) се́сьці, падко́рчыўшы но́гі

в) informal залама́цца, зда́цца, адступі́цца ад чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

свёртываться

1. (скатываться трубкой) скру́чвацца;

2. (заворачиваться с краёв) зго́ртвацца;

лепестки́ свёртываются пялёсткі зго́ртваюцца;

3. (укладываться, согнувшись) ску́рчвацца, скру́чвацца;

4. (о жидкостях) згуса́ць; (сседаться) ссяда́цца; (о молоке) абрызга́ць, скіса́ць, скіса́цца; (при кипячении) адкіпа́ць;

кровь свёртывается кроў згуса́е;

5. воен. (перестраиваться в колонну) перастро́йвацца, перашыхто́ўвацца (у кало́ну);

6. перен. (суживаться, ограничиваться в деятельности) зго́ртвацца; (сокращаться) скарача́цца, скаро́чвацца;

7. (портиться от верчения) разг. скру́чвацца; см. сверну́ться 1—6, 8;

8. страд. скру́чвацца; зго́ртвацца; скарача́цца; перастро́йвацца; зваро́чвацца; збо́чвацца; выві́хвацца; збіва́цца; см. свёртывать 1, 3—9.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zwijać się

незак.

1. скручвацца; курчыцца;

zwijać się z bólu — курчыцца ад болю;

2. упраўляцца; спраўляцца з чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ку́рчыцца і ко́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам, скручвацца (ад холаду, болю і пад.). Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Колас. [Хлопец] быў ранены ў ногі і ў жывот і вельмі пакутліва курчыўся ў агоніі, сілячыся штосьці сказаць непаслухмяным языком. Мележ. У жыце, схапіўшыся за нагу, корчыўся Вано. Няхай.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; крывіцца, выгінацца. [Машыніст] саскочыў на зямлю, пераступіў цераз разарваны тэлефонны провад, што курчыўся на снезе. Мележ. На агні адставала ад дрэва кара; шэрая, яна корчылася, што гадзюка, і з яе капала вада. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЛАМЕРЫ́ДЫ

(Glomeridae),

сямейства двухпарнаногіх мнаганожак. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў зонах умеранага клімату. Трапляюцца ў вільготных лісцевых і мяшаных лясах у глебе, лясным подсціле, трухлявых дрэвах, пад імхом. Найб. вядомыя: гламерыс шасціпалосы (Glomeris hexasticha), G. stellifera, G. ornata. На Беларусі 1 від — гламерыс звязаны (Glomeris connexa); трапляецца ў паўд. і зах. ч., занесены ў Чырв. кнігу.

Даўж. да 25 мм, цела кароткае і шырокае, укрытае 12 шчыткамі з 17—19 парамі ног. Здольны пры небяспецы скручвацца ў шар. Раздзельнаполыя. Яйцы (па 1—2) адкладваюць у трэшчыны кары дрэў або глебы. Развіццё працягваецца больш за 3 гады, за гэты час адбываецца 9 лінек, якія бываюць і ў дарослым стане. Жывуць 6—7 гадоў. Кормяцца апалым лісцем, гнілой драўнінай, аленевым памётам. Карысныя, абагачаюць глебу гумусам.

т. 5, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)