Скандава́ць, скандзі́раваць ‘выкрыкваць, выдзяляючы склады ці словы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). З польск. scandować ‘тс’ або з ням. scandieren праз рус. скандировать ‘тс’; параўн. і старое рус. скандова́ть ‘тс’. Крыніца слова ў лац. scandere ‘паднімаць, павышаць (голас)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

праскандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што і без дап.

Прачытаць які‑н. верш, выразна вылучаючы кожную адзінку рытму. // Прагаварыць моцна і выразна, падзяляючы словы на склады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складня́ Месца, дзе знаходзіліся розныя панскія склады, свірны (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КЛА́ЎЗУЛА (ад лац. clausula заключэнне, канцоўка),

у вершаскладанні — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада, у прозе — рытмічнае заканчэнне фразы. Адзін з асн. рытмастваральных кампанентаў сілабічнага вершаскладання, сілабатанічнага вершаскладання і танічнага вершаскладання. Па колькасці складоў пасля націску адрозніваюцца К. мужчынскія (пасля націску складоў няма), жаночыя (адзін склад), дактылічныя (2 склады) і гіпердактылічныя (3 і больш складоў). Сугучныя К. ўтвараюць рыфму. У белым вершы чаргаванне К. памагае спалучэнню вершаваных радкоў у строфы. У рыторыцы — заключная ч. выступлення прамоўцы, дакладна апрацаваная ў стылістычных адносінах.

т. 8, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

затава́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Выпусціўшы тавару болей, чым патрабуе рынак, сабраць яго ў вялікай колькасці.

2. Запоўніць, заваліць таварам, не пушчаным у абарот. Затаварыць склады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАЯ́К,

збудаванне вежавага тыпу, прызначанае для вызначэння месцазнаходжання суднаў і забеспячэння бяспекі плавання. Будуюцца на высунутай у мора ч. берага, у вусцях рэк, на водмелях, скалах, часам устанаўліваюць на якарах (плывучыя М.). Акрамя агульных бываюць М. для ВМФ (у закрытых для плавання раёнах); гідраакустычныя М.-адказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на перыяд баявых дзеянняў і інш.

Абсталёўваюцца святлоаптычнай сістэмай (далёкасць бачнасці святла больш за 10 міль — 18,5 км), акустычнымі і гідраакустычнымі ўстаноўкамі (для падачы сігналаў у тумане, вадзе), радыётэхн. прыстасаваннямі (гл. Радыёмаяк, Радыёлакацыйны маяк), выратавальнымі станцыямі. М. на паветр. лініях, якія забяспечваюць арыентаванне лятальных апаратаў, наз. аэрамаякамі.

Маяк: а — стацыянарны (1 — кесон; 2 — машынная зала, кацельная, акумулятарная, склады; 3 — зала для пераўтваральных агрэгатаў радыёмаяка, гасціная, пральня; 4 — склады, каюты; 5 — кухня, сталовая; 6 — кантора; 7 — пад’ёмны кран для катэра; 8 — кандыцыянер; 9, 11 — вахтавыя памяшканні; 10 — склады; 12 — ліхтарнае збудаванне); б — плывучы.

т. 10, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

материа́льный в разн. знач. матэрыя́льны;

усло́вия материа́льной жи́зни о́бщества умо́вы матэрыя́льнага жыцця́ грама́дства;

материа́льное положе́ние матэрыя́льнае стано́вішча;

материа́льная по́мощь матэрыя́льная дапамо́га;

материа́льная обеспе́ченность матэрыя́льная забяспе́чанасць;

материа́льные склады́ матэрыя́льныя склады́;

материа́льная часть ору́жия воен. матэрыя́льная ча́стка збро́і.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНАКРУ́ЗА, анакруса (грэч. anakrusis літар. адштурхоўванне),

слабыя (ненаціскныя) склады перад першым метрычным націскам. У сілабатанічным вершаскладанні ў залежнасці ад метра анакруза бывае нулявая (харэй, дактыль), 1-складовая (ямб, амфібрахій) і 2-складовая (анапест). Унутраная структура роднасных памераў (1- і 2-складовых) аднолькавая, адрозніваюцца толькі анакрузы, што паказвае на яе рытмічнае значэнне. На гэтым заснаваны радковыя лагаэды — 2- і 3-складовыя памеры з раўнамерным чаргаваннем анакрузы (напр., у паэмах Я.​Купалы «Яна і я», «Безназоўнае»). Анакруза часам наз. звышсхемныя ненаціскныя склады на пачатку вершаваных радкоў.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заперці, зачыніць усё, многае. Паліцэйскія пазапіралі дзверы ў склады, дзе застаўся мізэрны скарб. Мікуліч.

2. Зачыніць усіх, многіх на замок, засаўку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разграмі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -ро́млены; зак., каго-што.

1. Разарыць, разбурыць.

Р. абсталяванне.

Р. склады.

2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы.

Р. варожы гарнізон.

3. перан. Раскрытыкаваць, даказаць ілжывасць, памылковасць чыіх-н. перакананняў; разнесці.

Р. артыкул.

|| наз. разгро́м, -у, м.; прым. разгро́мны, -ая, -ае.

Разгромнае выступленне ў друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)