Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мнагалю́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, дзе многа людзей. Універсітэцкі сквер, як і да вайны, заўсёды мнагалюдны і ажыўлены.Васілевіч.
2. У склад якога ўваходзіць многа людзей, які налічвае ў сабе многа людзей. Ніколі не было ў Заборцах такога мнагалюднага сходу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДОМ АФІЦЭ́РАЎу Мінску.
Пабудаваны ў 1934—39 (перабудова сабора б. архірэйскага падвор’я; арх. І.Лангбард). Для яго архітэктуры характэрны лаканізм і прастата кампазіцыйнай пабудовы. Гал. фасад арыентаваны на цэнтр.сквер. Трохчвэртныя калоны на вышыню 4 паверхаў падтрымліваюць велічны атык. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны сродкі манум.-дэкар. мастацтва (барэльефы на партале сцэны, асвятляльных галерэях, у фае, плавальным басейне; скульпт. А.Бембель, А.Глебаў і інш.). У 1974 рэканструяваны інтэр’еры тэатральнай часткі (аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам арх. Г.Сысоева).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прагля́двацца, ‑аецца; незак.
1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны.Місько.Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася.Шашкоў.
2.Зал.да праглядваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАЗАРЭ́НКА (Іван Сідаравіч) (8.10.1895, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940), Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. З 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах. Камандзір стралк. дывізіі Л. вызначыўся ў 1944 у час прарыву абароны праціўніка ў Магілёўскай вобл. Дывізія з баямі 23—25 чэрв. фарсіравала рэкі Проня і Бася, адбіла некалькі контратак каля в. Халмы Чавускага р-на; Л. з гарматы падбіў некалькі варожых танкаў, загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў Магілёве. Яго імем названы вуліца і сквер у Магілёве, плошча ў Крычаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амбі́цыя, ‑і, ж.
Празмернае пачуццё асабістай годнасці; самалюбства. Прафесійная амбіцыя. Збіцца на амбіцыю. □ Таймс-сквер. Натоўп. Над ім з амбіцыяй Гарлае нейкі кандыдат.Панчанка.
•••
Амбіцыя без амуніцыі — пра беспадстаўную амбіцыю.
Кідацца ў амбіцыюгл. кідацца.
(Толькі) без амбіцыі — без крыўды, без нездавальнення.
(Чалавек) з амбіцыяй — пра фанабэрыстага, ганарлівага чалавека.
[Лац. ambitio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скульпту́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скульптуры (у 2 знач.); які з’яўляецца скульптурай. Скульптурны партрэт. □ Гэта не сквер, а сапраўдны парк з цяністымі алеямі, кветнікамі, скульптурнымі ўпрыгожаннямі, лавачкамі.Хадкевіч.// Які служыць для скульптурных работ. Скульптурны матэрыял.
2.перан. Які добра перадаецца ў скульптуры; рэльефны. Скульптурнае цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пано́, нескл., н.
1. У архітэктурных збудаваннях — паверхня на сцяне або столі, акаймаваная рамкай, бардзюрам і запоўненая ляпным або жывапісным арнаментам і пад.
2. Вялікіх памераў карціна на палатне, прызначаная для запаўнення такой паверхні. Сквер быў упрыгожаны вялікімі пана з батальнымі сцэнамі.Карпаў.На галоўным фасадзе канструкцыйна неабходная глухая панель удала выкарыстана для дэкаратыўнага пано.«ЛіМ».
[Фр. panneau, ад лац. pannus — кавалак тканіны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шантрапа́, ‑ы, ж.
Разм.лаянк. Пусты, нікчэмны чалавек. Па пероне нейкі тып ходзіць.. Раз прайшоў — на рэйкі плюнуў, другі прайшоў — праз плот у сквер плюнуў. Песню нейкую насвіствае. «Шантрапа!» — думае пра яго Федзя.Нядзведскі./узнач.зб.Толькі час ішоў! І неўпрыкметку Мне [унуку] і Сорамна і прыкра стала Выхваляцца подзвігамі дзеда, Завадзілам быць у шантрапы.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКАЯ САБО́РНАЯ ПЛО́ШЧА,
горадабудаўнічы ансамбль канца 18—1-й пал. 19 ст. ў Магілёве (цяпер плошча перад гасцініцай «Дняпро» па вул. Першамайскай). Створана паводле праекта арх. М.Львова і В.Стасава. Плошча ў плане мела форму эліпса. Кампазіцыйным цэнтрам яе быў Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, па баках яго знаходзіліся 1-павярховыя флігелі з вежамі-ратондамі, злучаныя з саборам мураванай сцяной з металічнымі ажурнымі кратамі. Насупраць сабора ў 1780 пабудавана манум. брама з 2 невял. флігелямі па баках (звязаны з брамай такой жа агароджай). У 1820—30-я г. ансамбль плошчы завершаны будынкам манежа, за ім разбіты гар.сквер (паводле праекта Стасава). Плошча атрымала замкнёную кампазіцыю і стала гал. кампазіцыйным цэнтрам горада. Ансамбль плошчы не захаваўся.