згарну́цца, згарнуся, згорнешся, згорнецца; зак.
1. Скруціцца трубкай, спіраллю і пад. Дзіміна палажыла графік на стол, і ватман згарнуўся ў скрутак. Карпаў. // Скурчыцца, скруціцца. Грыбавец не пайшоў спаць у машыну, астаўся пры агні, Васіль Чаравака таксама згарнуўся пад дубам, накрыўшыся кажушком. Пестрак.
2. перан. Паменшыцца, зменшыцца, скараціцца (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Вытворчасць згарнулася. // Часова спыніць або скараціць сваю дзейнасць. Прадпрыемства згарнулася.
3. Спец. Згуснуць, згусціцца. Каб кроў, узятая ў донара, не згарнулася, у яе адразу дадаюцца пабочныя рэчывы для стабілізацыі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уплотни́ться
1. (сделать более плотным, твёрдым) зацвярдзе́ць, зрабі́цца больш цвёрдым (тугі́м), згусці́цца, зрабі́цца больш густы́м;
2. (стать более плотным, частым) ушчыльні́цца, стаць больш шчы́льным (ча́стым);
3. перен. (заселиться плотнее) ушчыльні́цца; (о жильцах) пацясні́цца;
4. перен. (о сроках) ушчыльні́цца, скараці́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Зменшыцца ў аб’ёме пад ціскам; згусціцца. Спружына сціснулася. Газы пад поршнем сціснуліся. // Разм. Скараціцца. Тэрміны сціснуліся, адпадае рад намечаных намі мерапрыемстваў. Шынклер.
2. Размясціцца шчыльна, сабрацца ў адным месцы, стоўпіцца. Сціснуліся, як селядцы ў бочцы.
3. Звузіцца (аб якой‑н. прасторы). Без таго вузкая стужка шашы нібы зусім сціснулася ў белай акантоўцы прыдарожных слупоў. Асіпенка.
4. Сабрацца ў камяк, скурчыцца; сагнуцца. Вожык так моцна сціснуўся, што ліс ніяк не мог даць яму рады. Ляўданскі. Таня сціснулася на возе ў камяк, падк[у]рчыўшыся і ўгнуўшы галаву. Пташнікаў. [Вася:] — А раз нехта ля куста стаяў, я сціснулася ўся, ляжу і не дыхаю. Быкаў.
5. Шчыльна злучыцца (пра губы, пальцы і пад.). У першую хвіліну .. [Нікіцін] здзівіўся, а потым зазлаваў, што аж рукі сціснуліся ў кулакі. Гурскі. Бушмаравы вочы ў той жа момант зажмурыліся, губы сціснуліся. Чорны. // Зблізіцца, насупіўшыся (пра бровы). [Лена:] — Ты не будзеш гневацца, калі я напішу Мікалаю пісьмо? — У Андрэя, як ад удару, сціснуліся бровы. Скрыган.
6. перан. Адчуць унутраны цяжар (у грудзях, горле). Але Косцік не чуў, што гаварыў Воўка. У грудзях у яго ўсё сціснулася, вочы заслаў нейкі туман. Арабей. // Адчуць боль пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра душу, сэрца). У Віці сціснулася сэрца ад жалю і крыўды. Чарнышэвіч. Ганна не апусціла галавы, не разгубілася, а толькі сціснулася душой. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сверну́ться
1. (скататься трубкой) скруці́цца, мног. паскру́чвацца;
2. (завернуться с краёв) згарну́цца, мног. пазго́ртвацца;
3. (улечься, согнувшись) ску́рчыцца, мног. паску́рчвацца, скруці́цца, мног. паскру́чвацца;
4. (о жидкостях) згу́снуць; (ссесться) ссе́сціся; (о молоке) абры́згнуць, скі́снуць, скі́снуцца; (при кипячении) адкіпе́ць; (створожиться) адтапі́цца;
5. воен. (перестроиться в колонну) перастро́іцца (у кало́ну);
6. перен. (сузиться, ограничиться в деятельности) згарну́цца; (сократиться) скараці́цца;
7. (сдвинуться в сторону от удара) звярну́цца, збі́цца;
8. (испортиться от верчения) разг. скруці́цца, мног. паскру́чвацца; см. свёртываться;
9. (опрокинуться) разг. абярну́цца, перакулі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)