пя́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пяты дзень тыдня.

Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні; жарт.). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм., жарт.)

|| прым. пя́тнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застары́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Стараваты для каго‑, чаго‑н. — Кастусь Серада — застары для старшыні, — сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюдо́й і сюдо́ю, прысл.

Абл. У гэтым напрамку, у гэты бок. — З коньмі сюдой не пралезеш! — сказаў Серада. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серадапо́сцесерада на чацвёртым тыдні посту; сярэдзіна вялікага посту’ (Бяльк.), серадзі́ць ‘пасціць па серадах’ (Нас., Некр., Сцяшк. Сл., Янкоўскі, Бел. мова). Магчыма, сюды ж серада́ ‘скароміна, скаромнае’ і ‘вельмі мала’ (ТС), што звязана з захаваннем ці незахаваннем посту. Параўн. рус. средопо́стье ‘чацвёрты тыдзень посту’, серб.-харв. средо̀пошће ‘сярэдзіна посту’. Самастойнае (не праславянскае!) утварэнне ад серада і пост (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 607; Скок, 3, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папяле́ц м. (серада пасля карнавала) schermittwoch m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ash Wednesday [ˌæʃˈwenzdi] n. eccl. Папяльцо́вая серада́ (першы дзень Вялікага посту ў заходнім хрысціянстве)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Серадго́лаўе, сэрэдго́лоўе ‘макаўка галавы, цемя’ (брэсц., ул. інф.). Да серада ‘сярэдзіна’ і галава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mttwoch m -s, -e серада́;

am ~ у сераду́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schermittwoch m -s серада́ на пе́ршым ты́дні Вялі́кага по́сту

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІТАТЫА́Я (Itatiaia),

нацыянальны парк на ПдУ Бразіліі. Засн. ў 1937 для аховы прыродных ландшафтаў найвышэйшых вулканічных масіваў у раёне хр. Серада-Мантыкейра (г. Агульяс-Неграс выш. 2787 м). Пл. каля 12 тыс. га. Разнастайныя формы выветрывання, каньёнападобныя рачныя даліны з азёрамі. Саванна кампос, горны хваёвы і дажджавы трапічны лес з ліянамі, архідэямі, імхамі і папарацямі. У фауне касматая павукападобная малпа, грывасты воўк, даўгахвостая выдра, трохпальцы мураўед, гарпія, чорнагаловы папугай і інш. Біястанцыя бат. саду Рыо-дэ-Жанейра.

т. 7, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)