раско́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто ўносіць раскол у якую‑н. арганізацыю, садзейнічае расколу.
2. Паслядоўнік расколу (у 4 і 5 знач.); член раскольніцкай рэлігійнай секты; старавер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБ (сапр. Сеід Алі Махамед; 20.10.1819, г. Шыраз, Іран — 9.7.1850),
заснавальнік шыіцкай секты бабідаў, якая ўзначаліла бабідскія паўстанні 1848—52 у Іране. Спачатку належаў да секты шэйхітаў, што прапаведавала хуткае прышэсце 12-га імама Махдзі (шыіцкага месіі). У 1844 абвясціў сябе Бабам («варотамі», праз якія Махдзі перадае сваю волю людзям). У 1847 арыштаваны і зняволены. У зняволенні напісаў твор «Беян» («Адкрыццё»), у якім абвясціў сябе Махдзі і выклаў асн. палажэнні свайго вучэння (неадпаведнасць законаў і парадкаў Карана патрэбам часу, роўнасць усіх людзей, усталяванне свяшчэннага царства бабідаў, выгнанне з краіны небабідаў, іншаземцаў, канфіскацыя і падзел іх маёмасці сярод бабідаў, абарона правоў асобы і ўласнасці і інш.). Расстраляны шахскімі ўладамі ў г. Тэбрыз.
т. 2, с. 178
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Масоны: «то такіе людзі, которые калдуюць з чартамі, а чартэ́ ім грошы прыносяць» (Федар. 1). Да масон ’член масонскай секты, ложы’ (ТСБМ), якое з польск. mason < франц. maçon ’каменяр’ < с.-лац. mationes cementarii (Фасмер, 2, 578).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мармо́ны, ‑аў; адз. мармон, ‑а, м.; мармонка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. мармонкі, ‑нак; ж.
Члены рэлігійнай секты (узнікла ў ЗША у 19 ст.), вучэнне якой ўяўляе сабой сумесь хрысціянства з мнагабожжам.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУСІДО́ (яп. шлях воіна),
у сярэдневяковай Японіі разнавіднасць няпісанага ганаровага кодэксу класа воінаў. Сярод асн. прынцыпаў бусідо — абсалютная вернасць свайму сюзерэну, адвага ў баі і пагарда да смерці, павага да праціўніка, выкананне прынятых на сябе абавязкаў і загартоўка духу. Сфарміравалася на аснове элементаў канфуцыянства, светапогляду будыйскай секты дзен і сінтаізму. У наш час бусідо аказвае ўплыў на этыку японцаў.
т. 3, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
евангелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Кожны з чатырох складальнікаў евангелля (у 1 знач.), якія былі прызнанне царквой.
2. Член евангелічнай абшчыны або секты. У Мінску сваю абшчыну — «збор» у канцы XVII ст. мелі евангелісты і кальвіністы. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГА́-ХАН,
тытул імама мусульманскай шыіцкай секты ісмаілітаў. Нададзены шахам Ірана ў сярэдзіне 19 ст. 46-му імаму Хасану Алі-шаху, пасля якога тытул пераходзіў да яго нашчадкаў: ага-хан II — Алі-шах (п. 1885); ага-хан III — Султан Махамед-шах (1877—1957) прадстаўляў у 1934—37 у Лізе нацый Індыю; ага-хан IV [з 1957 — шах Карым аль-Хусейні (н. 1937)].
т. 1, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІЛІ́ТЫ,
прыхільнікі мусульманскай шыіцкай секты, што ўзнікла ў сярэдзіне 8 ст. ў Араб. халіфаце. Назва ад імя Ісмаіл (старэйшага сына 6-га шыіцкага імама), якога І. ў адрозненне ад інш. шыітаў лічылі законным 7-м імамам. У складанай рэліг.-філас. сістэме І. адчувальны ўплыў неаплатанізму, хрысц. гнастыцызму і інш. Вучэнне І. насіла апазіцыйны характар у адносінах да артадаксальнага ісламу. Распаўсюджаны ў Індыі, Пакістане, Іране, Егіпце, Паўн. Афганістане, Усх. Афрыцы, Сірыі, Таджыкістане.
т. 7, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
евангелі́ст
(гр. euangelistes)
1) аўтар адной з чатырох кананічных частак евангелля;
2) член евангелічнай абшчыны або секты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цемраша́л, ‑а, м.
Носьбіт рэакцыйнай, варожай прагрэсу і культуры ідэалогіі; рэакцыянер. Сярэдневяковыя цемрашалы. □ Гітлераўскія цемрашалы смерцю пакаралі дзяцей мужнага чалавека, камбрыга партызанскага злучэння на Віцебшчыне Міная Піліпавіча Шмырова. Бялевіч. Цемрашалы настойліва ўбівалі ў галовы сваіх ахвяр: несупраціўленне злу, нянавісць да зброі, свяшчэннасць і непарушнасць законаў секты. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)