gwizdnąć
зак.
1. свіснуць;
2. na coразм. плюнуць; махнуць рукой;
3. komu разм. украсці; сцягнуць у каго;
4. kogoразм. ударыць; аперазаць; гваздануць; дзеўбануць; заехаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
whistle2 [ˈwɪsl] v.
1. свіста́ць;
whistle a tune насві́стваць маты́ў;
The wind whistled up the chimney. Вецер выў у коміне.
2. сві́снуць, падазва́ць свістко́м;
whistle for a taxi свістко́м падазва́ць таксі́
3. пране́сціся са сві́стам;
A bullet whistled past his head. Каля галавы прасвістала куля.
♦
whistle in the dark падбадзёрваць сябе́ сві́стам у цемнаце́; храбры́цца;
whistle for a wind infml ≅ чака́ць ля мо́ра паго́ды
whistle up [ˌwɪslˈʌp] phr. v. падзыва́ць (свістам)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Свіст ‘рэзкі высокі гук’, ‘гук такога тэмбру, які ўтвараецца птушкамі, жывёламі’, ‘гук, які ўтварае прадмет пры хуткім рассяканні паветра’ (ТСБМ), свіста́ць ‘утвараць рэзкі высокі гук’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Юрч.), ‘сцябаць, хвастаць’ (Нас.), ‘свістаць’, ‘ліцца з сілаю’ (ТС, Сл. ПЗБ), ‘брыкаць, брыкацца’ (Юрч.), свісце́ць ‘свістаць’, сві́снуць ‘засвістаць’, ‘моцна ўдарыць’, ‘хутка прайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘украсці, ‘моцна ўдарыць’ (Растарг.), ст.-бел. свиснути ‘засвістаць’ (Альтбаўэр). Укр. свист, свиста́ти, рус. свист, свиста́ть, свисте́ть, польск. świstać, świsnąć, чэш. svístati, svíštěti, славац. svištať, славен. svískati ‘шыпець, фыркаць’, švȋstati ‘свісцець’, ст.-слав. свистати. Прасл. *svistati ‘свісцець’, шматкратны дзеяслоў *sviščati; гл. Борысь, 624. Лічыцца экспрэсным гукапераймальным словам, аналагічным лац. sibilō, ‑are ‘свісцець’, грэч. σίζω ‘свіст’; узнаўляюць таксама і.-е. корань *k̑vis‑: *k̑veis‑, роднасны ст.-ісл. hvísla ‘шаптаць, свістаць, бушаваць’, ст.-англ. hvístlian ‘свістаць’, англ. whistle ‘тс’. Параўн. яшчэ польск. gwizdać, чаш. hvízdati, славац. hvizdať, в.-луж hwizdać, н.-луж. gwizdaś з варыянтам кораня *gweizdz‑, гл. Фасмер, 3, 581; Махэк₂, 597; Брукнер, 538; Бязлай, 3, 352. Борысь (624) славянскае слова ўзводзіць да і.-е. гукапераймальнага *su̯ei̯‑/su̯i‑ ‘сіпець; свісцець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
просвисте́ть сов.
1. (издать свист) прасвіста́ць, засвіста́ць, сві́снуць;
2. (исполнить свистом) прасвіста́ць;
просвисте́ть марш прасвіста́ць марш;
3. (пролететь со свистом) прасвіста́ць;
просвисте́ла над голово́й пу́ля прасвіста́ла над галаво́й ку́ля;
4. (какое-то время) прасвіста́ць;
всю ночь под окно́м просвисте́л солове́й усю́ ноч пад акно́м прасвіста́ў салаве́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)