таршэ́р, ‑а, м.

Свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу. Можна хіба толькі пасля вячэры сесці ў крэсла пад таршэрам і, перагортваючы газеты, сказаць жонцы, як звычайную навіну: — Проста смех, Рытачка: Арсена Уладзіміравіча ў гарком вызывалі. Скрыган.

[Фр. torchére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліхніс ’зорка, Lydinis L.’ (Кіс.). З рус. лихнис ’тс’, якое са ст.-грэч. λυχνίς (з улікам лац. lychnus) < λυχνος > ’свяцільня, каганец’. Матывацыяй быў чырвоны колер кветак (Махэк, Jména, 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Léuchte f -, -n свяці́льня, ля́мпа; перан. свяці́ла; све́тач;

éine ~ der Wíssenschaft све́тач наву́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Таршэ́р ’свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу’ (ТСБМ). Праз рус. торше́р ’тс’ франц. torchère ’тс’ < torche ’паходня’. Апошняе ад нар.-лац. *torca < лац. torquēre ’віць, круціць’ (ЕСУМ, 5, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таршэ́р

(фр. torchère, ад torche = факел)

свяцільня на высокай падстаўцы, з абажурам, якая ставіцца на падлогу.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

свети́льник м.

1. уст. (лампада, плошка) кагане́ц, -нца́ м.;

2. (большая лампа) свяці́льня, -ні ж.;

3. перен. (светоч) све́тач, -ча м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́кел

(ням. Fackel)

1) свяцільня, звычайна ў выглядзе палкі з наматаным на канцы прасмоленым пакуллем;

2) струмень газу або вадкасці, якія маюць выгляд конуса;

3) светлыя, няправільнай формы плямы на паверхні Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пахо́дня, ‑і, ж.

Уст. Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел. На двары, у падмёрзлым снезе, пераступалі капытамі коні. Рыпелі палазы. Асветленыя ліхтарамі і паходнямі, сноўдалі сюды-туды людзі. Караткевіч. Людзі распалілі вогнішчы, бегалі вакол іх з паходнямі, шумелі, крычалі, стралялі ў паветра, пускалі ў вячэрняе неба ракеты, каб напалохаць іх [зуброў] і разагнаць, але ўсё было дарэмна. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паходня 1 ’пераносная свяцільня’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з польск. pochodnia ’тс’, якое са ст.-чэш. pochodně (сучаснае pochodeň); апошняе ўзыходзіць да прыметніка pochodní ’паходны’ (< ’паходны сродак асвятлення’) (Брукнер, 423; Махэк₂, 468). Да паход 1 < ход (гл.). Гл. таксама пахадня́.

Пахо́дня 2 ’палавік, дарожка’ (Касп.). Утворана ад паход ’дарога, сцежка’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165. Блізкія значэнні таксама ва ўкр. похідня́ ’перакідны масток’, у рус. кастрам. похо́дни ’трап з лодкі на бераг’, цвяр. похо́дня ’масток для пешых’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ля́мпа ж.

1. Lámpe f -, -n; Léuchte f -, -n (свяцільня);

насто́льная ля́мпа Tíschlampe f;

2. спец. Lámpe f -, -n;

пая́льная ля́мпа Lötlampe f;

электро́нная ля́мпа Elektrónenröhre f -, -n, Röhre f;

ля́мпа-фа́ра Schéinwerferlampe f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)