бесклапо́тны, -ая, -ае.

Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны і пад.

Б. чалавек.

|| наз. бесклапо́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

перакана́нне, -я, н.

1. гл. пераканаць.

2. мн. -і, -яў. Цвёрды, непахісны погляд на што-н., упэўненасць.

Адстойваць свае перакананні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

праваздо́льны, -ая, -ае (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

Праваздольная асоба.

|| наз. праваздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

обду́мывать несов. абду́мваць;

обду́мывайте свои́ реше́ния абду́мвайце свае́ рашэ́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

разла́пісты, -ая, -ае (разм.).

Які шырока раскінуў свае галіны ў розныя бакі (пра дрэвы, галлё).

Разлапістыя елкі.

|| наз. разла́пістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Ко́нскі ’вялікі, больш за свае звычайныя памеры’ (Жыв. сл.). Гл. конь1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кгві́нты ’губы’: «Кгвінты свае надуў», «Спусціў нос на кгвінты» (Нас.). Параўн. квінта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адка́знасць, -і, ж.

1. гл. адказны.

2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

Пачуццё адказнасці.

Крымінальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паддаўкі́, -о́ў (разм.).

У выразе: у паддаўкі (гуляць) — пра гульню ў шашкі, у якой выйграе той, каму ўдалося аддаць праціўніку ўсе свае шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

манта́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Марнатравец, той, хто транжырыць свае грошы, маёмасць.

|| ж. манта́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)