раздо́льны, -ая, -ае.

1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы.

Раздольныя лугі.

2. перан. Свабодны, лёгкі.

Раздольнае жыццё.

|| наз. раздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Верлібр, гл. Свабодны верш

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

вы́лушчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вылушчыць.

2. у знач. прым. Свабодны ад зярнят. Вылушчаны стручок. // Свабодны ад шкарлупіны. Вылушчаныя арэхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́льны, -ая, -ае.

1. Свабодны, прасторны.

Прывольныя палі.

2. Пра ўмовы жыцця: вольны, нічым не абмежаваны.

Прывольнае жыццё.

Прывольна (прысл.) жывецца.

|| наз. прыво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясця́главы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Свабодны ад цягла. Бясцяглавы мужык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вака́нтны, ‑ая, ‑ае.

Свабодны, нікім не заняты. Вакантная пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспо́шлінны, ‑ая, ‑ае.

Свабодны ад аблажэння пошлінай. Бяспошлінны гандаль. Бяспошлінны порт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плебе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У Старажытным Рыме: свабодны, але юрыдычна нераўнапраўны чалавек ніжэйшага саслоўя.

2. перан. Чалавек, які выйшаў з народа, не дваранскага паходжання.

|| прым. плебе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unattached [ˌʌnəˈtætʃt] adj.

1. нежана́ты; незаму́жняя; незару́чаны; незару́чаная

2. свабо́дны, непрывя́заны; непрымацава́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

улучи́ть сов. вы́браць, знайсці́;

улучи́ть свобо́дное вре́мя вы́браць (знайсці́) во́льны (свабо́дны) час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)