агуро́к бат. Gúrke f -, -n;

салёны агуро́к Sálzgurke f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

*Несало́дны, несолбдны ’несалёны, маласалёны’ (ТС). Гл. солодны ’салёны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Sálzbrezel f -, -n салёны рага́лік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sálzgurke f -, -n салёны агуро́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

spicy [ˈspaɪsi] adj.

1. во́стры, рэ́зкі; духмя́ны

2. infml піка́нтны, салёны;

spicy details піка́нтныя падрабя́знасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sálzhaltig a які́ ўтрымо́ўвае соль, салёны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sálzhering m -s, -e (салёны) селядзе́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ogórek

м. агурок;

ogórek kiszony — салёны агурок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаліць.

2. у знач. прым. Які прасаліўся, салёны. На столік у вагоне я кладу чэрствы хлеб, рэжу прасоленае сала. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛЬМІРО́ЛІЗ (ад грэч. halmyros салёны + lysis распад),

падводнае выветрыванне, хіміка-мінералагічнае пераўтварэнне першасных адкладаў на дне мора пад уздзеяннем працэсаў растварэння, акіслення і інш. Гальміролізам тлумачаць паходжанне некаторых мінералаў, што ўтвараюцца толькі ў марскіх адкладах (глаўканіт, шамазіт і інш.), падводнае змяненне вулканічных туфаў, якое прыводзіць да ўтварэння бентаніту і інш. разнавіднасцей паглынальных глін. Асабліва спрыяльныя для гальміролізу месцы павольнага адкладання на марскім дне дробных часцінак.

т. 4, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)