Ро́змах ’размах’ (ТС). Націск на ро́ пад уплывам укр.ро́змах ’тс’. Да разма́х, разма́хваць ’махаць чым-небудзь то ў адзін, то ў другі бок’, размаха́ць ’расхістаць, разгайдаць’ < прасл.*orz‑maxъ < прасл.*orz‑maxati/mavati/majati (рус.размах, польск.rozmach, н.-луж. і в.-луж.rozmach, чэш., славац.rozmah, славен.razmàh, балг.разма́х) > раз- (роз-) і маха́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеяслова ісці ў форме ‑ід (< прасл.*id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыход — прыйсці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
УСХО́ДНЯЕ САМО́А (англ. Eastern Samoa),
уладанне ЗША у Ціхім ак., на ўсх. астравах архіпелага Самоа. Пл. 199 км². Нас. 65,4 тыс.чал. (2000). Афіц. мова — англійская, выкарыстоўваецца таксама самаанская. Адм. ц. — Пага-Пага (каля 3 тыс.ж.) на в-ве Тутуіла. Падзяляецца на 3 акругі. Нац. свята — Дзень Сцяга (17 крас.).
Прырода. У.С. ўключае а-вы Тутуіла (137 км²), Мануа, Аунуу, атолы Роз і Суэйнс. В-аў Тутуіла заняты невысокімі гарамі (да 652 м), якія стромка абрываюцца да акіяна. Схілы гор парэзаны глыбокімі далінамі. Усе астравы акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат трапічны, пасатны. Вылучаюцца 2 сезоны: сухі зімовы і вільготны летні. Сярэднямесячныя т-ры 25—27 °C. Аладкаў 2000—3000 мм за год. Рэкі і ручаі цякуць па схілах гор, многія не дасягаюць узбярэжжа. Масівы вільготных трапічных лясоў з дрэвападобнымі папарацямі, ліянамі і эпіфітамі займаюць каля 70%. Мора багатае рыбай.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва — самаанцы (89%), народ палінезійскага паходжання. Жывуць таксама танганцы (4%), карэйцы, кітайцы, амерыканцы. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (50%) і католікі (20%). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 329 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены в-аў Тутуіла. Натуральны прырост 2,2%. Населеныя пункты невялікія.
Гісторыя. Гісторыю У.С. да 1899 гл. ў арт.Заходняе Самоа. З 1899 уладанне ЗША, з 1922 «недалучаная тэрыторыя» ЗША, да 1951 пад кіраваннем міністэрства ВМФ. У 1948 створаны мясц.заканад. савет. У 1967 прынята канстытуцыя, у 1977 мясц. насельніцтва атрымала права выбару губернатара У.С.
Гаспадарка. Эканоміка У.С. арыентавана на ЗША. Валавы ўнутр. прадукт у 1995 складаў 2,6 тыс.дол. на 1 чал. Аснова эканомікі — рыбаперапр. і рыбакансервавая прам-сць (занята 34% працаздольнага насельніцтва), вытв-сць копры. Рыбу пастаўляюць пераважна амер., тайваньскія і паўднёвакарэйскія прамыславікі, мясц. рыбакі — невял. ч. ўлову. Вырабляюцца таксама мясныя кансервы. Вытв-сць электраэнергіі штогод каля 100 млн.кВт∙гадз. Невял. здабыча пемзы. Развіты рамёствы. Плантацыі какосавай пальмы. На мясц. патрэбы вырошчваюць бананы, тара, ямс, цукр. трыснёг, батат, кукурузу, ананасы, цытрусавыя, каву, тытунь і інш. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней (7,6 тыс. галоў) і птушак (27,4 тыс. галоў). Лоўля рыбы (пераважна тунца), крабаў, малюскаў. Транспарт марскі і аўтамабільны. Гал. порт — Пага-Пага. Даўж. аўтадарог 350 км. Міжнар. аэрапорт Тафуна (каля Пага-Пага). Экспарт (313 млн.дол., 1996) рыбных кансерваў (98%), копры. Імпарт (471 млн.дол., 1996) матэрыялаў для кансервавання, харчавання, нафтапрадуктаў, машын і запчастак. Гал.гандл. партнёры: ЗША, Японія, Новая Зеландыя, Аўстралія, Фіджы. У Пага-Пага буйнай ваенна-марская база ЗША. Грашовая адзінка — долар ЗША.
Ро́згавіны ’першы скаромны дзень пасля Вялікага Посту’ (Др.-Падб.), ро́згаўкі ’тс’ (ТС), разгаве́нне ’тс’ (ТСБМ). Да разгавецца ’паесці першы раз пасля Посту’, якое з роз‑/раз‑ са значэннем ’ажыццяўленне дзеяння ў адваротным напрамку’ і гаве́ць ’пасціць і хадзіць у царкву, рыхтуючыся да споведзі’, якое са ст.-слав.говѣти ’быць набожным, богабаязным’, роднаснага лац.favēre, faveō ’ставіцца з прыхільнасцю, мець ласку’, умбр.fonēr ’прыемна абдуваць’, ст.-ісл.gá (< *gawiðō) ’шанаваць, быць набожным’ < і.-е.*ghau̯‑ē̯iō (Бернекер, 1, 338; Фасмер, 1, 432–434; Махэк₂, 181; Голуб-Ліер, 197; Младэнаў, 104; Скок, 1, 597).