Раскапі́ць ’расшчапіць’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад *расскапіць < *‑skop‑/‑*skep‑, параўн. раскеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расклінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Забіўшы клін, расшчапіць. Расклінаваць калоду.

2. Выцягнуць, вырваць з чаго‑н. забіты клін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскапэ́нда ’няскладны, нязграбны чалавек’ (лаг., Гіл.). Магчыма, ад раскапіць ’расшчапіць’ (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раске́піць ’расшчапіць’ (Касп.), раскяпі́ць ’раскалоць, расшчапіць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Жд. 3, Юрч.), раскяпі́цца ’расшчапіцца’ (Касп.), раскёпка ’расшчапленне, расколванне’, сюды ж з метафарычным працягам семантычнага развіцця раскепіцца ’рассесціся’ (рагач., Наша Ніва, 2004, 16 крас.). Да ске́піць (гл.) са спрашчэннем падвойнага ‑с‑ на стыку прыстаўкі і кораня; гл. таксама скапа́ць. Параўн. рус. смал. раскепи́ть ’раскалоць (бервяно, дровы)’. Параўн. раскеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЦЭЛЮЛО́ЗА, клятчатка,

асноўны апорны поліцукрыд клетачных сценак раслін і некаторых беспазваночных (напр., асцыдый); найб. пашыраны біяпалімер. Вышэйшыя расліны штогод ператвараюць у арган. злучэнні 30 млрд. т вугляроду, на Ц. прыпадае каля 1/3.

Аморфна-крышт. рэчыва, шчыльнасць 1520—1540 кг/м³. Лінейныя малекулы Ц. пабудаваны з 1,4-звязаных астаткаў β-D-глюкозы. Не раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. У драўніне 50% Ц., у валасках насення бавоўны — 98%. Каб расшчапіць Ц. да глюкозы, ужываюць ферменты цэлюлазы і цэлабіязы. Вытворныя Ц. — ацэтаты цэлюлозы, складаныя эфіры — нітраты цэлюлозы. Існуе таксама структурная мадыфікацыя Ц. — гідратцэлюлоза. Выдаленне тэхн. Ц. з расл. сыравіны (драўніны) ажыццяўляюць яе варкай з рознымі хім. агентамі. Далей з Ц. выдаляюць мех. дамешкі, адбельваюць, надаюць высакароднасць. Валокны прыродныя і мадыфікаваныя з Ц. выкарыстоўваюцца ў тэкст. прам-сці, у вытв-сці паперы, кардону, пластмас, лакаў і інш.

т. 17, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

расшчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.

Расшчапіць, разняць што‑н. зашчэмленае. Ніякая сіла не здолела б расшчаміць .. пабялелыя пальцы [Азёрнага] — так яны ўпіліся ў палотнішча. Хомчанка. Цімох з Паўлікам падбеглі, расшчамілі каршуновы кіпцюры і вызвалілі чапляня. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unclench

[ʌnˈklentʃ]

v.t.

расшчамля́ць, расшчапля́ць

to unclench one’s fists — расшчамі́ць кулакі́

to unclench one’s teeth — расшчапі́ць зу́бы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

расшчэ́плены

1. в разн. знач. расщеплённый;

2. разжа́тый; разъединённый; разня́тый;

3. разг. разби́тый; размозжённый;

1-3 см. расшчапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжа́ть сов.

1. (кулак) расці́снуць, раскамячы́ць, разня́ць;

2. (зубы) расшчапі́ць, разня́ць; (губы) растулі́ць;

3. (пружину и т. п.) распусці́ць, адпусці́ць, пасла́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшчапля́ць несов.

1. расщепля́ть, раска́лывать;

2. (раздроблять) расщепля́ть;

3. хим. расщепля́ть;

4. разжима́ть; разъединя́ть, разводи́ть, разнима́ть;

5. раздробля́ть, размозжа́ть;

1-5 см. расшчапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)