расцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна расцягнуць (у 1 знач.). Расцяжная рызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплыта́ць

‘распластаць, расцягнуць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расплыта́ю расплыта́ем
2-я ас. расплыта́еш расплыта́еце
3-я ас. расплыта́е расплыта́юць
Прошлы час
м. расплыта́ў расплыта́лі
ж. расплыта́ла
н. расплыта́ла
Загадны лад
2-я ас. расплыта́й расплыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час расплыта́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расшмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Рассунуўшы, развёўшы ў бакі, раскрыць, расцягнуць што‑н. зашморгнутае. Расшмаргнуць кісет.

2. Расцягнуць, паслабіць (вузел, пятлю). Жанчына расшмаргнула завязку, узяла з торбачкі драбок солі, лізнула, панюхала. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расску́бці, -скубу́, -скубе́ш, -скубе́; -скубём, -скубяце́, -скубу́ць; -ску́б, -бла; -скубі́; -ску́бены; зак., што.

Скубучы, разадраць, расцягнуць што-н.

Р. кудзелю.

|| незак. расскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расскуба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́ць², -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., што.

1. Расшырыць, расцягнуць, зрабіць прасторным.

Р. абутак.

2. безас.

Зрабіць поўным, тоўстым.

Хлопца за лета раздало.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растащи́ть сов.

1. (разнять) расцягну́ць;

2. (растаскать) расцяга́ць, мног. парасця́гваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАКРУ́СТ, Дамаст, Паліпемон,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі знакаміты волат-разбойнік, які падсцерагаў падарожнікаў на дарозе паміж Афінамі і Мегарай. П. зрабіў 2 ложкі; на вял. ложак клаў малых ростам падарожнікаў і біў іх молатам, каб расцягнуць да памераў ложка, на малы — высокіх ростам і адпільваў ім тыя ч. цела, якія там не змяшчаліся. П. быў забіты Тэсеем, калі той вызваляў Атыку ад пачвар і злачынцаў. У пераносным сэнсе «пракрустаў ложак» — штучная мерка, якая не адпавядае сутнасці з’явы; гвалтоўныя, недарэчныя абмежаванні.

т. 12, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раздзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́, -дзёўбаны; зак., што.

1. Дзеўбучы, з’есці, расцягнуць.

Куры раздзяўблі кашу.

2. Дзеўбучы, пашкодзіць, разбіць на часткі.

|| незак. раздзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. раскраў, ‑крала; зак., каго-што.

Крадучы па частках, расцягнуць што‑н. поўнасцю, да канца. [Шаройка:] — А мы сёння нядзельнік арганізавалі. Лес вам вывезем [на хату], — Гавораць людзі — раскралі яго там, лес наш. Шамякін. Шкада гаспадаркі, расцягнуць яе,.. раскрадуць. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раска́ты мн. л. ’двухкалёсны воз для вывазу лесу’ (Касп.), ’калёсы (воз) для возкі бярвенняў’ (Бяльк., Мат. Маг.). Ад раскаці́цьрасцягнуць, развесці’, першапачаткова ’расцягнуць пярэднюю і заднюю частку воза, каб павялічыць яго даўжыню’, гл. каціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)