растереби́ть сов., разг.

1. раскудла́чыць, растрапа́ць;

2. перен. (расшевелить) разварушы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., каго-што.

Зрабіць кудлатым; растрапаць. Шалёны вецер расхрыстаў [Казіку] сарочку, ускудлаціў валасы. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распатла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Раскудлаціць, растрапаць (пра валасы). І валасы навошта распатлаў? Блазенства, піжонства звычайнае. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускалма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго-што.

Зрабіць калматым; узлахмаціць, растрапаць. — Вось што! — Барыс ускалмаціў Рэме валасы і загадаў: — Маўчок. За справу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскудзе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Растрапаць, раздзяліць на валокны. Раскудзеліць вужышча. // Распушыць, раскудлачыць. Якім падпёр абедзвюма чорнымі, заскарузлымі далонямі свае даўно нябрытыя, шурпатыя шчокі, раскудзеліў па іх сівыя.., густыя валасы. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zerpflücken vt

1) абрыва́ць (пялёсткі); парва́ць, растрапа́ць

2) разбіра́ць (крытычна)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.

Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка. Карпаў. Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя. Няхай. // Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растрапэ́йла ’неахайная жанчына’, (Сл. рэг. лекс.), рострэ́па ’неахайная і бесклапотная жанчына’ (ТС), растрэ́паніца ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.). Ад растрапа́ць ’разарваць, раскудлаціць’ (гл. трапаць) з экспрэсіўнай фанетыкай і суфіксацыяй. Сюды ж растро́па ’расцяпа’ (ганц., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.

Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Раскаштро́біцьрастрапаць’, роскоштро́бъяны ’растрапаны (аб валасах)’ (Клім.). Да коштро́ба ’непрычасаны, непрычасаная’ (драг., Клімчук, вусн. паведамл.), якое, у сваю чаргу, звязана з каструбаваты (гл.) і пад. Змену зычнага ў корані слова (сш) трэба тлумачыць экспрэсіўным ужываннем. Параўн. раскатрубачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)