расквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Расплаціцца за што-н., аддаць доўг каму-н.

Р. з крэдыторамі.

2. перан., з кім. Адпомсціць каму-н. за ўчыненую крыўду, зло.

Р. з ворагам.

3. Расстацца з кім-, чым-н. назаўсёды, пакінуць каго-, што-н., пазбавіцца ад чаго-н.

Р. з горадам.

|| незак. раскві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разбра́тацца ’разарваць сваяцкую або сяброўскую сувязь’ (Нас.), ’разлічыцца, расправіцца’ (Жд. 2), рус. смал. разбрата́ться ’парваць з кім-небудзь сяброўскія адносіны’. Запазычана з польск. rozbratać sięрасстацца, разлучыцца з кім- або чым-небудзь’. Сюды ж разбра́т ’разрыў’: поўны разбрат са старым (Ластоўскі, Выбр., тв., 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

друг, ‑а, м.

Той, з кім хто‑н. дружыць; блізкі сябар, прыяцель. Заплакаў тут горка Міколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваім і з другам-прыяцелем. Лынькоў. / У зваротку. — Эй, друг! — гукнуў з-за калючак густы моцны бас. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раста́нкі мн. л. ’разыход, расстанне’ (Байк. і Некр.). Параўн. з рус. ро́зста́ни ’развітанне’ і ’пачастунак, перад доўгім развітаннем’, а таксама ’развілка дарог’. Сцвярджаецца (Даль₃, 1564), што таго, хто адпраўляўся ў дарогу, традыцыйна праводзілі да скрыжавання і развітваліся там. Адсюль растайна дарога (гл. расстайны), дзе трэба расстацца. Гл. расстанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назаўсёды, прысл.

На ўвесь час, на ўсё жыццё. Паехаць назаўсёды. Расстацца назаўсёды. □ Той дзень Алене запомніўся назаўсёды. Пестрак. Сяброў сваіх запомніў назаўсёды, Бо аж да самага канца вайны Ішоў паперадзе свайго я ўзвода, А поруч утраіх ішлі яны. Вітка.

•••

Заснуць назаўсёды гл. заснуць.

Раз (і) назаўсёды гл. раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаме́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакамячыць (у 1, 3 знач.).

2. у знач. прым. Няроўны, нягладкі ад працяглага або неакуратнага нашэння, ужывання і пад. Стась устае, абцягвае на сабе мокрае, пакамечанае адзенне, папраўляе торбачку. Сачанка. Андрэй бачыў, як нялёгка Ладымеру расстацца з гэтымі пакамечанымі рублямі, якія немаведама колькі ляжалі ў кашальку. Чарнышэвіч. // перан. Са слядамі стомленасці (пра твар, выгляд і пад.). Быў хлопец, здавалася, яшчэ зусім малады, а гэта — мужчына.. толькі ўвесь пакамечаны нейкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым і без дап.

Абмяняцца развітальнымі словамі, націснуць адзін другому рукі і пад. пры расставанні. Не даходзячы трохі да сяла, прыяцелі развіталіся. Колас. Андрэй, Плаха і Габрусь развіталіся з усімі за рукі, падзякавалі гаспадыні за пачостку і выйшлі з хаты. Гартны. // перан. Расстацца з чым‑н., пакінуць што‑н. надоўга, назаўсёды. Хоць даўно развітаўся са службай марской і ў цывільным хаджу гарнітуры, — горад мой! — уяўляю цябе я парой караблём, што адольвае буры. А. Вольскі. [Лейтэнант:] — Вось каб усе так дзейнічалі, з парушэннямі можна было б развітацца. Корбан.

•••

Развітацца з жыццём (з белым светам) — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў). На другі дзень на рабоце іх разлучылі — Ніна засталася ў партыі жанчын, якая працавала ў горадзе, а Веру накіравалі на лесакамбінат. Мікуліч. // Прымусіць пакінуць што‑н. дарагое, блізкае. Не дзівіцеся з Пракопа, што ён гэтак рад за сваю прафесію, з якой яго, як яму нешта здалося, хацелі разлучыць. Ермаловіч. // Прымусіць парваць шлюб, адносіны кахання, разысціся. [Рыгор:] — Цяпер між мной і Цыляй паўстала тайна, якая ледзьве не разлучыла нас назаўсёды. Асіпенка.

2. Раздзяліць, аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. Разлучыць канцы правадоў. □ [Бадзюля:] — Алё, алё! Раён... Разлучылі, мілая... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́стань 1, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расставацца — расстацца; расставанне. Пры ростані не гаварылі, дзе сустрэнуцца, бо ведалі — заўтра абавязкова ўбачацца на гэтым жа самым месцы. Адамчык.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх. І ростань доўгая здаецца хвіляю. Каму сказаць мне слова, што табе бярог? Барадулін. Толькі ў прыгодніцкіх раманах праз дзесяць год ростані маці не пазнае роднага сына, брат — брата. Шамякін.

ро́стань 2, ‑і, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог. А ўнук яго з вінтоўкаю залёг За вадакачкаю, на ростані дарог. Панчанка.

•••

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’е́хацца

1. (паехаць, разысціся) aus¦einnder fhren*; bfahren* vi (s); sich trnnen (расстацца);

2. (пра машыны і г. д. пры сустрэчы) einnder usweichen*, aneinnder vorbifahren*;

3. (не сустрэцца) sich verfhlen, aneinnder vorbifahren*;

4. (перастаць жыць сумесна) aus¦einnder gehen*;

5. разм. (падрацца) zerfllen* vi (s); fdenscheinig wrden (пра вопратку)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)