Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кле́мпа ’павольная (?) жанчына’: «С такою клемпаюніхто не вжэвэ». Параўн. літ.klumpė ’распусніца’ (Сл. паўн.-зах., 474). Параўн., аднак, польск.klępa ’тоўстая неахайная жанчына’, якое можна лічыць непасрэднай крыніцай беларускага слова. Аб польск.klępa гл. Слаўскі, 2, 218–219.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непутны́ ’разбэшчаны, непаслухмяны’ (Яўс.), непутньш ’малапутны, бесталковы’ (Бяльк., Янк. Мат.), нёпуць ’бязладны чалавек, шалапут’ (Мат. Маг.), непуцьцё ’шалапутны, распусны, бяспутны чалавек’ (мсцісл., З нар. сл.), ’недарэчнасць’ (Бяльк.). Да путны (гл.), шлях семантычнага развіцця дэманструе тураўск.нёпуць ’распусніца, бездараж’ і ’бесталковы чалавек’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wywłoka
ж.
1.уст. кляча;
2.вульг.распусніца; пацяганка;
3.уст.царк. расстрыга
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус.дыял.плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск.plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш.(u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен.spleháti ’знасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв.pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл.*plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед.плеска ’пляскаць у далоні’, укр.плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.