Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне будучага даходу).Маркс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vóriga міну́лы, ране́йшы, даўне́йшы;
~e [in der ~en] Wóche на про́шлым ты́дні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
vórmaliga
1) ране́йшы, былы́
2) апо́шні, міну́лы (аб сустрэчы і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел.перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр.періже, рус.прежде ’тс’ (з ц.-слав.прѣжде), ст.-слав.прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр.передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
früher
1.aране́йшы, даўне́йшы, былы́
2.adv ране́й, даўне́й;
wie ~ як заўжды́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
former[ˈfɔ:mə]adj.
1.ране́йшы, былы́;
theformer president былы́ прэзідэ́нт
2. the former пе́ршы (з двух названых);
Of the two routes the former is the shorter. З гэтых дзвюх дарог першая карацейшая.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
previous
[ˈpri:viəs]
adj.
1) папярэ́дні, ране́йшы
2) informal пасьпе́шны, перадча́сны
Don’t be too previous about refusing — Не сьпяша́йся з адмо́вай
•
- previous to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся.//перан. Пакінуць ранейшы занятак, адарвацца ад каго‑, чаго‑н.; супакоіцца. «Хочуць, каб я ў белых штоніках гуляў паміж кветак і кіпарысаў і да канца сваіх дзён быў курортнікам, каб адключыўся ад тае энергіі, якую мне дае жыццё», — думаў Катаводаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрыжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., што.
1. Пакласці, правесці, перавязаць што‑н. накрыж. Гімнасцёрку на плячах перакрыжавалі дзве вільготныя паласы ад лямак парашута.Алешка.
2.перан. Сутыкнуць, пераплесці. А мы ж, брат, сустрэліся з ёй, пад Ржэвам. Вайна перакрыжавала нашы шляхі.Ракітны.// Скасаваць, перакрэсліць. Аўтаматызацыя і механізацыя, атамныя электрастанцыі, палёты на ракетах вакол зямлі нашчэнт перакрыжавалі ранейшы павольны тэмп жыцця.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТФА́ЛЬСКІ МІР 1648.
Заключаны адначасова ў вестфальскіх гарадах Мюнстэр (паміж «Свяшчэннай Рым. імперыяй» і Францыяй і яе саюзнікамі) і Оснабрук (паміж імперыяй і Швецыяй і яе саюзнікамі) 24.10.1648. Завяршыў Трыццацігадовую вайну 1618—48. Вырашаў паліт., тэр. і рэліг.-царк. пытанні.
Імператар прызнаў за князямі права ўступаць у саюз паміж сабой і з замежнымі дзяржавамі. Былі амнісціраваны ўсе апальныя князі і гарады, прызнана незалежнасць ад імперыі Швейц. саюза і Рэспублікі Злучаных правінцый. Францыя атрымала Эльзас, Швецыя — Зах. Памеранію, г. Вісмар, секулярызаваныя Брэменскае і Вердэнскае епіскапствы, курфюрст Брандэнбургскі — Усх. Памеранію з Камінскім епіскапствам, Магдэбургскае архіепіскапства і Гальберштацкае і Міндэнскае епіскапствы, нашчадкі Фрыдрыха Пфальцкага — ранейшы курфюрсцкі тытул і частку б. уладанняў (Ніжні, ці Рэйнскі, Пфальц), Баварыя — Верхні Пфальц, яе герцаг Максімілян захаваў сан курфюрста. Кальвінісцкія князі былі ўраўнаваны ў правах з лютэранамі і католікамі, правіцелі па-ранейшаму маглі выганяць падданых, якія не жадалі спавядаць рэлігію дзяржавы. Царк. маёмасць, прысвоеная пратэстанцкімі князямі да 1624, засталася за імі. Вестфальскі мір замацаваў паліт. раздробленасць Германіі, змяніў напрамак экспансіі аўстр. Габсбургаў (на ПдУ).
Літ.:
Dickmann F. Der Westfälische Frieden. 2 ed. Münster, 1965.