Пла́стаць ’плёхаць, шлёпаць’ (ТС). У выніку кантамінацыі пляскаць і пласт (гл.) у значэнні ’што-небудзь доўгае і плоскае’, параўн. бел. пластам ’выцягнуўшыся’, пластаць, пласпюнуць ’ударыць чым-н. доўгім’ (Нас.) і рус. дыял. пластать ’біцца з плёскатам (пра хвалі)’, пластану́ться ’ўпасці плазам’.

Пласта́ць ’патрашыць рыбу’ (добр., Мат. Гом.), плыстаньняразразанне на кавалкі (звычайна пра сала)’ (Юрч. СНЛ), рус. пластать ’разразаць рыбу ўздоўж па хрыбегніку напалам для засолкі і сушкі’. Да пласт (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарынато́м

(ад лац. farina = мука + гр. tome = разразанне)

прыбор для папярочнага разразання зярнят пшаніцы або ячменю з мэтай вызначэння іх шклопадобнасці, якая з’яўляецца важкай прыкметай для ацэнкі мукамольна-хлебапечных якасцей зярнят.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скарыфіка́цыя

(лац. scarificatio = выдрапванне)

1) штучнае парушэнне скарыфікатарам і цэласці абалонкі насення некаторых раслін (напр. канюшыны), каб паскорыць прарастанне;

2) разразанне глебы скарыфікатарам 2 для ўзмацнення прытоку паветра ў яе;

3) правядзенне насечак на скуры пры прышчэпках (воспы і інш).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́кцыя1

(лац. sectio = разразанне, раздзяленне)

1) аддзел установы ці арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй (напр. с. прозы, с. абутку ва універмагу);

2) група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады, якая працуе над пэўным колам пытанняў;

3) частка якога-н. збудавання, машыны, канструкцыі (напр. с. трубаправода).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́кцыя

(лац. sectio = разразанне)

1) аддзел установы ці арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй (напр. с. абутку ва універмагу, с. прозы ў Саюзе пісьменнікаў);

2) група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады, якая працуе над пэўным колам пытанняў;

3) частка якога-н. збудавання, машыны, канструкцыі (напр. с. трубаправода).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вскрыва́ние ср. раскрыва́нне, -ння ср.; выяўле́нне, -ння ср.; пака́з, -зу м.; выкрыва́нне, -ння ср.;

2. распяча́тванне, -ння ср.; распако́ўванне, -ння ср.; адчыня́нне, -ння ср.;

3. разраза́нне, -ння ср.; аперы́раванне, -ння ср.; анатамі́раванне, -ння ср.; см. вскрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вскры́тие

1. (действие) раскрыццё, -цця́ ср.; неоконч. раскрыва́нне, -ння ср.; выяўле́нне, -ння ср.; выкрыццё, -цця́ ср.; неоконч. выкрыва́нне, -ння ср.; распяча́тванне, -ння ср.; распако́ўванне, -ння ср.; разраза́нне, -ння ср.; аперы́раванне, -ння ср.; анатамі́раванне, -ння ср.;

вскры́тие тру́па анатамі́раванне тру́па; см. вскрыва́ть;

2. (реки) крыгало́м, -му м.;

ра́ннее вскры́тие рек ра́нні крыгало́м на рэ́ках;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разре́з м.

1. (действие) разрэ́з, -зу м., разраза́нне, -ння ср., разрэ́званне, -ння ср.;

2. в др. знач. разрэ́з, -зу м.;

разре́з на руке́ разрэ́з на руцэ́;

разре́з пла́тья разрэ́з суке́нкі;

разре́з глаз разрэ́з вачэ́й;

попере́чный разре́з папяро́чны разрэ́з;

вертика́льный разре́з вертыка́льны разрэ́з;

у́гольный разре́з ву́гальны разрэ́з;

в э́том разре́зе у гэ́тым разрэ́зе;

идти́ в разре́з с че́м-л. ісці́ ў разрэ́з з чым-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)