мізансцэні́раваць

‘вызначыць (вызначаць) мізансцэны; размясціць (размяшчаць) што-небудзь на сцэне; размясціцца (размяшчацца) на сцэне’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мізансцэні́рую мізансцэні́руем
2-я ас. мізансцэні́руеш мізансцэні́руеце
3-я ас. мізансцэні́руе мізансцэні́руюць
Прошлы час
м. мізансцэні́раваў мізансцэні́равалі
ж. мізансцэні́равала
н. мізансцэні́равала
Загадны лад
2-я ас. мізансцэні́руй мізансцэні́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час мізансцэні́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

encamp [ɪnˈkæmp] v. fml размяшча́ць; размяшча́цца; стая́ць ла́герам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

размяшча́цца несов.

1. размеща́ться, располага́ться;

2. страд. размеща́ться; располага́ться; распределя́ться; см. размяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размяшчэ́нне ср.

1. размеще́ние, расположе́ние;

2. размеще́ние, распределе́ние;

1, 2 см. размяшча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драпірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Абіваць, упрыгожваць якой‑н. тканінай. Драпіраваць пакой. // Размяшчаць што‑н. пышнымі складкамі. Драпіраваць атлас.

[Ад фр. draper.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эшалані́раваць

(фр. échelonner)

размяшчаць войскі ў глыбіню, паэшалонна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

dislozíeren vt дыслацы́раваць, размяшча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

accommodate [əˈkɒmədeɪt] v.

1. забяспе́чваць жыллём, размяшча́ць, дава́ць прыту́лак

2. змяшча́ць, умяшча́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЯЗ’Я́ДЗЕРНАЯ ЗО́НА,

у міжнародным праве пэўная тэр., на якой забаронена размяшчаць у любой форме ядз. зброю. Умовай стварэння бяз’ядзернай зоны з’яўляецца дэмілітарызацыя. Поўная дэмілітарызацыя азначае і дэатамізацыю (поўнае выключэнне размяшчэння ядз. зброі на дадзенай тэр.). Бяз’ядзернымі з’яўляюцца і зоны, адносна якіх абвешчана агульная дэмілітарызацыя (напр., Аландскія а-вы, архіпелаг Шпіцберген, Антарктыка). Спецыяльнае стварэнне бяз’ядзернай зоны прадугледжвае частковую дэмілітарызацыю. Бяз’ядзерныя зоны ў цэлым не выключаюцца са сферы ўзбр. канфлікту, аднак не могуць быць тэатрам ядз. вайны. Бяз’ядзерныя зоны абвешчаны ў касм. прасторы (1967), у паўд. ч. Ціхага ак. (1986) і інш. У 1996 Беларусь прапанавала стварыць бяз’ядзерныя зоны ў Цэнтр. і Усх. Еўропе.

т. 3, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЙНСКАЯ ДЭМІЛІТАРЫЗАВА́НАЯ ЗО́НА Існавала ў 1919—36. Устаноўлена пасля 1-й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919

(гл. таксама карту да гэтага арт.),

ахоплівала тэр. Германіі на левым беразе р. Рэйн і паласу шырынёй 50 км на яе правым беразе. У зоне забаранялася размяшчаць герм. войскі, будаваць ваен. ўмацаванні і г.д. Яе мірны статус пацверджаны Лакарнскімі дагаворамі 1925. У сак. 1936 нацысцкі ўрад А.​Гітлера абвясціў пра аднаўленне поўнага суверэнітэту Германіі над Р.д.з. і ўвёў туды войскі, што прывяло да ліквідацыі зоны ў парушэнне ўмоў Версальскага і Лакарнскіх дагавораў. Пасля поспеху гэтай акцыі нацысты распачалі падрыхтоўку да аншлюсу Аўстрыі.

т. 13, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)