Расхля́біць ’развезці (пра дарогу)’ (лаг., Гіл.), ’парасчыняць; расхрыстаць’ (Юрч.), сюды ж расхля́бнуць ’сапсавацца (пра дарогу)’, расхля́біца ’бездарожжа’ (Мат. Гом.), расхля́біцца ’раскрыцца (пра вароты)’ (Сцяшк. Сл.). Да хляба (гл.); Трубачоў (ЭССЯ, 8, 33) прапануе размяжоўваць утварэнні ад гукапераймальнага *xlębati, што абазначаюць хлябание, хлюпанне і пад., і вытворныя ад *xlębь ’запор, плаціна’ (параўн. ст.-слав. хлѧбь ’вадапад’, гл. Фасмер, 4, 248), што аднак цяжка ажыццявіць у сувязі з дыфузным характарам значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзялі́ць, дзялю́, дзе́ліш, дзе́ліць; дзе́лены; незак.

1. каго-што. Падзяляць на часткі, размяжоўваць.

Д. маёмасць.

Д. на порцыі.

Д. вучняў на групы.

2. што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне дзялення.

Д. адзін лік на другі.

3. што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання.

Таварышы дзялілі ўсё папалам.

Д. хлеб і соль.

4. перан., што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.

Д. радасць і гора.

|| зак. падзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць і раздзялі́ць, -дзялю́, -дзе́ліш, -дзе́ліць; -дзе́лены.

|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзялі́ць, дзялю, дзеліш, дзеліць; незак., каго-што.

1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной. Пальчэўскі. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. // Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі. Чорны. Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі. Чарнышэвіч.

2. з кім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні. Зарыцкі. — Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі... Шамякін. // перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам. Нікановіч. Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою. Скрыган.

3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.

•••

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)