dialogować

незак. размаўляць; дыскутаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

жест прям., перен. жэст, род. жэ́ста м.;

объясня́ться жестами размаўля́ць жэ́стамі (на мі́гі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sharply [ˈʃɑ:pli] adv. рэ́зка, кру́та;

speak sharply to smb. размаўля́ць рэ́зкім то́нам з кім-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Раздзяндзю́ліваць, раздзяндзю́рываць ’павольна нудна размаўляць’ (Юрч. СНЛ), дзюндзю́ля, дзюндзю́ра, дзю́ндзя ’балбатня’ (там жа). Гукаперайманне, параўн. укр. дзидзиґати, дзиндзиґатиразмаўляць па-габрэйску’ (Смаль-Стоцкі, Приміт., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Весці гутарку, размаўляць. [Тарас:] — Балакаў я тут нядаўна з людзьмі.. Нялёгка нам прыйдзецца, але... Калі трэба, дык будзем ваяваць, хто як можа. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gwarzyć

незак. кніжн. гаварыць, размаўляць, гутарыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАНЦЭНТРА́ТАР,

1) у акустыцы — прыстасаванне для павелічэння інтэнсіўнасці гуку. Бываюць факусавальныя (сферычнай, цыліндрычнай ці інш. формы) і хваляводныя (напр., у выглядзе труб пераменнага сячэння з цвёрдымі сценкамі). Выкарыстоўваюцца ў хірургічных інструментах, ультрагукавых станках, для ультрагукавой зваркі і інш. 2)У тэлеграфіі — аўтаматычная (ці паўаўтаматычная) прылада, з дапамогай якой паведамленні ад многіх малазагружаных ліній сувязі канцэнтруюць на адным (або больш) тэлегр. апараце. Дае магчымасць без змяншэння колькасці ліній сувязі рабіць тэлегр. станцыі больш кампактнымі.

3) У тэлефаніі — прылада з клавішнай камутацыяй для непасрэднай сувязі з некалькімі абанентамі мясц. сувязі або абанентамі гар. тэлеф. сетак. Дае магчымасць адначасова размаўляць з некалькімі мясц. абанентамі, далучаць іх да тэлеф. станцыі і інш. Выкарыстоўваецца для аператыўнай сувязі.

т. 8, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫМЫКА́ННЕ,

від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) сэнсава і граматычна залежаць ад інш. адзінак. Напр., «размаўляць стоячы», «прыйсці ўвечары», «аматар пажартаваць», «дарога ўгору». Прымыкаюць да гал. слова і асобныя формы змяняльных адзінак («дом восем», «крычы грамчэй», «словы «не хачу», «у возеры Нарач», «з паэмы «Новая зямля»), але форма залежнага элемента не вызначаецца (не кіруецца) гал. кампанентам і не падлягае зменам. На мяжы чыстага П. і слабага кіравання знаходзіцца т.зв. іменнае (склонавае) П.: «падарунак ад бацькі», «чытаць па вечарах». Сродкі афармлення П. — інтанацыя, парадак слоў у сказе, сэнсавыя сувязі слоў у кантэксце.

Літ.:

Беларуская граматыка Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Та́мкацьразмаўляць павольна, паціху’ (Юрч. Вытв.). Няясна; відаць, гукапераймальнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дуду́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ціха гаварыць, размаўляць. [Кума і баба] пачаставаліся ды сядзяць сабе, дудукаюць пра сёе, пра тое, а Жэнька дзіця купае. Крапіва. На прызбах пад хатамі сядзяць, дудукаюць дзяўчаткі і хлопцы-падлеткі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)