вылічэнне (спосаб групоўкі) затрат на вытв-сць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг). Афармляецца ў выглядзе калькуляцыйнага ліста, у якім расходы падаюцца па кірунках (аб’ектах) і вызначаных артыкулах. К. дае магчымасць вызначыць сабекошт адзінкі асобных відаў прадукцыі (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) прадпрыемствам (фірмай, арг-цыяй, брыгадай і інш.). Яе складанне — падлік затрат па артыкулах дае магчымасць разлічыць прыбытак і страты, рэнтабельнасць, устанавіць кошт, аналізаваць сабекошт прадукцыі. Групоўка затрат па калькуляцыйных артыкулах робіцца ў залежнасці ад іх функцыян. ролі ў вытв. працэсе: затраты, выкліканыя вытв. спажываннем рэсурсаў; арганізацыйныя, па абслугоўванні, кіраванні і збыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
obrachować
obrachowa|ć
зак.
1. падлічыць; разлічыць, палічыць;
2.перан.разлічыць; узважыць; абдумаць;
wszystko sobie ~ł — ён усё узважыў (абдумаў)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ébenmaßn -es, -e суразме́рнасць, сіме́трыя;
ins ~ bríngen* суразме́раць, разлічы́ць ў адпаве́днасці з чым-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разлі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адразлічыць.
2.узнач.прым. Наўмысны, загадзя абдуманы, не выпадковы. Назаўтра Мсціслаў паспрабаваў расказаць Міхаліне Раўбіч аб сапраўдным жыцці Алеся, аб разлічанай знявазе, якую чыніў яму невядомы вораг.Караткевіч.[Хлопец] так быў заняты працай, што здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
obliczyć się
зак.
1. разлічыцца;
obliczyć się zkim разлічыцца з кім;
2.перан. узважыць; разлічыць;
obliczyć się z siłami — узважыць сілы;
to się nie daje obliczyć się — гэтага нельга разлічыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
разлі́к, -у, м.
1.гл.разлічыць, разлічыцца.
2. Плата за работу, паслугі і пад.
3. Намер, меркаванне.
Хітры р.
4. Карыслівыя намеры, меркаванні.
Матэрыяльныя разлікі.
5. Расплата, пакаранне.
Р. будзе суровы.
6. Беражлівасць у расходаванні сродкаў.
Жыць з разлікам.
7. Група байцоў, якая абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт і пад.
Мінамётны р.
◊
Брацца (прымацца) у разлік — улічвацца, брацца пад увагу.
Браць (узяць) у разлік — улічваць (улічыць), прымаць (прыняць) пад увагу.
Звесці разлікіз кім —
1) узаемна разлічыцца грашамі;
2) адпомсціць каму-н. за абразу, знявагу.
|| прым.разліко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Р. месяц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Убачыць наперад, угадаць тое, што павінна адбыцца. Менавіта такую гаворку Антон і прадбачыў: Шыбасаў не будзе віляць, шукаць нейкія адгаворкі, не будзе апраўдвацца.Савіцкі.Я пытаю, ці дома Шайпак. — Як?.. Няма яго дома? Не прадбачыў я гэта ніяк.Куляшоў.// Вывучаючы, аналізуючы факты, даныя і пад., зрабіць правільны вывад аб далейшым развіцці чаго‑н. — Але і самы геніяльны камандуючы не можа ўсё прадбачыць, усё разлічыць, кожны ход ажно да перамогі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. (на каго-н, што-н. auf A) sich verlássen* (спадзявацца на каго-н, што-н.aufA)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.даразлічыць.
2. Меркаваць, мець намер. На рыбалку мы разлічвалі трапіць гадзіны за дзве да надыходу змроку.Сіняўскі.Падышоў не бацька, як .. [Лёдзя] разлічвала, а маці.Карпаў.// Спадзявацца на ажыццяўленне чаго‑н. [Іван Харытонавіч:] — У такім разе і мы будзем разлічваць на вашу дапамогу.Новікаў.Спаткаць тут знаёмых [Іван] не разлічваў, а таму заказаў нават гарэлкі, што пры іншых абставінах, бадай, не дазволіў бы сабе.Аношкін.// Ускладаць надзеі на каго‑н. [Якаўлеў:] — Адным словам, на .. [Валю] можаш разлічваць: не падвядзе, чалавек свой!Анісаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)