1. (разбагацець) sich beréichern, zu Geld kómmen*;
2. (дастаць, раздабыць што-н.) áuftreiben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расстара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі стараючыся, раздабыць, набыць што‑н. За гаспадарку ненарокам Міхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся.Колас.[Толя] спадзяваўся даведацца што-небудзь пра жыхароў са спаленых дамоў і расстарацца хоць кавалак хлеба.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wykombinować
зак.разм.
1. выдумаць; прыдумаць;
2. выстарацца; расстарацца; раздабыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Дастаць, выцягнуць усё, многае або вялікую колькасць чаго-н.
П. кнігі з шафы.
2. (1 і 2 ас.адз. не ўжыв.). Выняць што-н. схаванае — пра ўсіх, многіх.
Касцы падаставалі сваю перакуску і пачалі есці.
3. (1 і 2 ас.адз. не ўжыв.). Раздабыць што-н. — пра ўсіх, многіх.
Дзе яны падаставалі такія ракеткі?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wytrzasnąć
зак. расстарацца, раздабыць, дастаць;
wytrzasnąć spod ziemi — дастаць з-пад зямлі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дабы́ць, дабыва́ць
1. (прабыць да пэўнага тэрміну) bis zu éinem gewíssen Termín bleíben*;
2.разм. (дастаць, раздабыць) erwérben*vt; sich verscháffen; áuftreiben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
zorganizować
зак.
1. арганізаваць;
zorganizować łączność — наладзіць сувязь;
zorganizować młodzież — арганізаваць моладзь;
2.разм. арганізаваць, раздабыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раздабы́ткі, ‑аў; адз.няма.
Разм. У выразе: на (у) раздабыткі — каб раздабыць што‑н., разжыцца на што‑н. (ісці, хадзіць і пад.). Усе ўчатырох ідуць яны ў раздабыткі. На кірмашах, каля цэркваў круціць катрынку Цэнтразыхер, падспеўваюць Паўлюк і Кузьма, а катрыншчык абыходзіць слухачоў з шапкаю.Лужанін.Амаль кожны дзень хадзілі мы на раздабыткі правіянту, колькі разоў я быў у ахове, хадзіў на разгром гарнізона ў Клецішчах.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., чаго.
Раздабыць, прыгатаваць што‑н., звычайна з цяжкасцямі, намаганнямі. Суцяшалі гэтыя рабочыя, дапамогу аказвалі, то грашамі, то дроў прыстараюцца.Лынькоў.— Я хутка прыстараюся чаю, ці гарбаты. Як лепей называць па-беларуску: чай ці гарбата?Колас.Да сустрэчы Раіса рыхтавалася, як ніколі. Ёлку ўпрыгожыла, гарэлкі накупляла, добрай закускі прыстаралася.Гроднеў.Вяселле адгрымела ўраз, І жыць у цешчы Зяць застаўся, Бо ўласнага жылля Яшчэ не прыстараўся.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
1.што. Узяць што‑н. такое, што знаходзіцца на некаторай адлегласці. Калі Ігнась дастаў з палічкі жоўценькі сшытак, Люба запыталася: — Мабыць, малюнкі?Мурашка.
2.дачаго, чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго‑н. аддаленага. Дастаць рукой да бэлькі. □ Цені ад яблынь дасталі да хаты і павольна папаўзлі па сцяне ўверх.Шамякін.Стаіць дуб, аднагодак мой, І мне ўжо не дастаць рукой Пад воблакам яго вяршыні.Танк.
3.што. Выняць, выцягнуць што‑н. адкуль‑н., з чаго‑н.; здабыць. Дастаць сшытак з партфеля. □ Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку.Гартны.Слава першым буравым майстрам, якія дасталі з цёмных глыбінь першыя грамы калійнай солі!Паслядовіч.
4.што і чаго. Раздабыць, набыць, расстарацца. Дастаць важныя звесткі. □ Саша кожны дзень прасіла брата схадзіць да чырвонаармейцаў і дастаць газету.Шамякін.//Разм. Атрымаць, нажыць. Дастаць хваробы.
•••
Дастаць (выкапаць) з-пад зямлі — абавязкова раздабыць, адшукаць што‑н., дзе б яно ні было.
Зімой лёду (снегу) не дастацьукаго — пра дужа скупога чалавека.
Крукам (шастом) галавы (носа) не дастацькаму — пра вельмі ганарыстага чалавека.
Рукой дастаць — вельмі блізка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)