раздабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; раздабы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; -бы́ты; зак., каго-што (разм.).

Здабыць, дастаць з цяжкасцямі.

Р. зброю.

Р. харчы.

|| незак. раздабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздабы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раздабу́ду раздабу́дзем
2-я ас. раздабу́дзеш раздабу́дзеце
3-я ас. раздабу́дзе раздабу́дуць
Прошлы час
м. раздабы́ў раздабылі́
ж. раздабыла́
н. раздабыло́
Загадны лад
2-я ас. раздабу́дзь раздабу́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час раздабы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раздабы́ць сов. раздобы́ть, добы́ть, промы́слить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. раздабыў, ‑была, ‑было; зак., каго-што.

Разм. Здабыць, дастаць з цяжкасцямі. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча. Краўчанка. Стрыечны брат нашага местачкоўца аказаўся чалавекам хмурным, недаверлівым, хітрыў і віляў, і ніякіх патронаў раздабыць у яго не ўдалося. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздабы́ць разм. uftreiben* vt; beschffen vt; (mit Mühe) verschffen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыстара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., чаго.

Раздабыць, прыгатаваць што-н., звычайна з намаганнямі.

П. дроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздабы́ткі, -аў (разм.).

У выразе: на (у) раздабыткі — каб раздабыць што-н., разжыцца на што-н. (ісці, хадзіць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздобы́ть сов., разг. даста́ць, раздабы́ць, расстара́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

промы́слить сов., уст. раздабы́ць, здабы́ць, набы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заполучи́ть сов. даста́ць; (раздобыть) раздабы́ць; (получить) атрыма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)