crumble [ˈkrʌmbl] v.

1. крышы́ць; крышы́цца; драбні́ць; таўчы́, расціра́ць;

crumble bread крышы́ць хлеб

2. рассыпа́цца; разбура́цца; разбу́рвацца; гі́нуць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

crash3 [kræʃ] v.

1. разбіва́ць; разбіва́цца

2. па́даць з трэ́скам; валі́цца, разбура́цца

3. груката́ць, гру́каць

4. пацярпе́ць крах, абанкру́ціцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ру́шиться

1. разбура́цца; (валиться) валі́цца; (обрушиваться) абва́львацца, абру́швацца, абу́рвацца;

2. перен. па́даць, права́львацца; ісці́ ма́рна; (гибнуть) гі́нуць; см. ру́шить;

3. страд. разбура́цца; валі́цца, абва́львацца, абру́швацца, абу́рвацца; паруша́цца; дра́цца, дзе́рціся, абдзіра́цца; см. ру́шить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕКРО́З у раслін,

амярцвенне ўчасткаў тканак, органаў ці частак раслін. Адбываецца пад уплывам фітапатагенных арганізмаў (інфекц. Н.) або інш. патагенных фактараў (неінфекц. Н., гл. Неінфекцыйныя хваробы раслін), у выніку лакальнага (мясц. Н.) ці агульнага (сістэмнага) іх уздзеяння. Як правіла, з’яўляецца вынікам ахоўнай рэакцыі расліны (затрымлівае пашырэнне патагену). Праяўляецца ў выглядзе плям розных форм і памераў і анамальнага колеру, цэнтр. ч. якіх потым можа разбурацца (на лістах утвараюцца дзіркі) ці загніваць, пры апёках — таксама сеткаватасцю і трэшчынамі на пладах, пабурэннем (пачарненнем) і засыханнем цэлых лістоў, кветак (суквеццяў), завязей, маладых парасткаў; пры Н. сасудзіста-валакністых пучкоў назіраецца завяданне, скручванне, кучаравасць лісця. У клетках адбываецца каагуляцыя або разрэджванне калоідаў цытаплазмы, разбурэнне арганоідаў. Н. ствалоў і галін дрэў, парэнхімных тканак часта суправаджаецца камедзе- і слізецячэннем.

С.​І.​Бельская.

т. 11, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разбурэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбураць — разбурыць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разбурацца — разбурыцца.

2. Вынік гэтага дзеяння, пашкоджанне, прычыненае гэтым дзеяннем. [Мікалай:] — Цяпер вось амаль усю зіму жыў у [Маскве], але разбурэнняў ніякіх не бачыў. Усё на сваім месцы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр. дыял. стира ’напасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́ццаразбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус. терѧти ’губіць, спусташаць’, рус. поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Run m -s заняпа́д, крах, гі́бель, вынішчэ́нне;

den ~ entggensehen* разбура́цца, гі́нуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разла́мываться

1. разло́млівацца;

голова́ разла́мывается галава́ разло́мліваецца;

теле́га совсе́м разла́мывается калёсы зусі́м разло́мліваюцца (разло́мваюцца);

2. страд. разло́млівацца; разбура́цца; см. разла́мывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крышы́цца, крышыцца; незак.

1. Драбіцца, рассыпацца на невялікія часткі; ператварацца ў крошкі. Пад пальцамі хрустка крышыўся дробны, сухі мох. Самуйлёнак. Паўлік радасна схапіў крэйду і пачаў упэўнена выпісваць на дошцы знаёмыя лічбы. Ён так спяшаўся, што ажно крэйда крышылася ў яго пад рукой. Краўчанка. // перан. Разбурацца, знішчацца. Крышыліся старыя, струхлелыя законы, узнімаліся парасткі новага. Кудраўцаў.

2. Зал. да крышыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)